wd wp Пошук:

Гаўлічкаў-Брод

Га́ўлічкаў-Брод (чэшск.: Havlíčkův Brod, старая назва Německý Brod, ням.: Deutschbrod) — горад у Краі Высачына Чэхіі. Размешчаны на рацэ Сазаве, у межах Чэшска-Мараўскага ўзвышша.

Насельніцтва 24,3 тыс. жыхароў (2003). Плошча складае 64,9 км².

Развіты машынабудаванне, тэкстыльная і харчовая прамысловасць.

Гісторыя

Упершыню згадваецца ў XII стагоддзі. Атрымаў развіццё ў выніку адкрыцця сярэбраных радовішчаў на Сазаве. Правамі горада валодае з 1257. Насельніцтва горада ў XIII — пачатку XX стст. было пераважна нямецкім (і з 1310 горад быў вядомы як Нямецкі Брод). Падчас Гусіцкіх войнаў насельніцтва горада падтрымала Жыгімонта, таму 22 студзеня 1422 горад быў разбураны Янам Жыжкам (адбудаваны ў 1429). На працягу XVI—XVII з’яўляўся культурным цэнтрам; прамысловасць (галоўным чынам — тэкстыльная) атрымала развіццё ў XIX стагоддзі. Тады ж горад стаў буйным чыгуначным вузлом. Усё нямецкае насельніцтва горада было выселена ў 1945. У тым жа годзе горад атрымаў сваю сучасную назву ў гонар пісьменніка XIX стагоддзя Карэла Гаўлічка-Бораўскага.

У горадзе — навукова-даследчы і селекцыйны інстытут бульбаводства.

Гарады-пабрацімы

Людзі, звязаныя з горадам

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады края Высачына