wd wp Пошук:

Якаб Пірлінг

Якаб Пірлінг (ням.: Jakob Pierling, 28 мая 1784, Санкт-Пецярбург — 10 красавіка 1870, Рым) — педагог, буйны дзеяч Ордэна езуітаў.

Сын баварскага купца[3]. 16 верасня 1803 г. у Дынабургу прыняты ў Таварыства Ісуса. У Полацкім езуіцкім калегіуме вывучаў філасофію (1805—1807) і тэалогію (1807—1811). Пасля заканчэння навучання застаўся ў сваёй альма-матэр. Прафесар грамадзянскай і ваеннай архітэктуры (1811—1816) і нямецкай мовы (1813—1819), рэгент канвікта Полацкай езуікай акадэміі. У 1819—1820 гг. — рэгент канвікта і прафесар французскай мовы ў Віцебску.

Ва ўспамінах Атона Слізня, які разам з братамі Рафалам і Мячыславам знаходзіліся ў полацкім канвікце апошнія чатыры гады яго існавання, Я.Пірлінгу даецца вельмі станоўчая характарыстыка: «Старэйшым у канвікце, альбо рэгентам, быў ксёндз Пірлінг, немец па нацыянальнасці, які, аднак, гаварыў на чыстай польскай мове. Тут таксама прысутнічалі некалькі канвіктарскіх ксяндзоў: Гаво, Менэ, Плакен — французы і два палякі: Цеханавецкі і Фелькерзамб. З іх толькі Гаво і Цеханавецкаму мы не сімпатызавалі, а астатніх любілі, а больш за ўсіх рэгента, які быў высокі і хударлявы, яшчэ дастакова малады, з прывабным і ясным тварам і на дзіва лёгка выклікаў да сябе прыхільнасць»[4].

Пасля выгнання Таварыства Ісуса з Расійскай імперыі (1820) перабраўся ва ўкраінскія ўладанні аўстрыйскіх Габсбургаў. Быў прафесарам, а з 1829 па 1831 гг. і рэктарам у Цярнопалі. У 1829 г. распачаў навіцыят у Грацы, а потым заснаваў калегіумы Лінцы і Інсбруку. З 1831 па 1837 гг. і з 1843 па 1846 гг. быў правінцыялам Галіцкай правінцыі Таварыства Ісуса. У 1838—1843 гг. і 1846—1850 гг. — віцэ-правінцыял Аўстрыі[5].

У час цяжкай хваробы генерала Таварыства Ісуса Яна Ротана (1853) быў генеральным вікарыям і старшынстваваў на ХХІІ Генеральнай кангрэгацыі ордэна. Да самай канчыны ў 1870 г. зяўляўся асістэнтам генерала Таварыства Ісуса па Германіі[6].

Зрабіў значны ўнёсак у справу адраджэння Ордэна езуітаў у Аўстрыі, Германіі, Швейцарыі і Нідэрландах. Памёр у Рыме.

Зноскі

  1. Dr. Constant v. Wurzbach Pierling, Jacob // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 22. — S. 272.
  2. Jakob Pierling // (unspecified title) Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Pinsker, A. Pierling, Jakob (1784—1870), Ordensmann
  4. Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków : Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — s. 121.
  5. Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всём мире. М., 2004. — С. 404.
  6. BLKÖ: Pierling, Jacob

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкай езуіцкай акадэміі
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Выпускнікі Полацкага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1784 годзе
Катэгорыя·Езуіты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1870 годзе
Катэгорыя·Памерлі 10 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных