wd wp Пошук:

Рафал Слізень

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Слізень. Рафал Ратша Слізень (27 чэрвеня 1804, м. Бартнікі Навагрудскага павета Гродзенскай губерні, цяпер Баранавіцкі раён — 20 мая 1881) — беларускі скульптар, жывапісец, медальер, архітэктар.

Біяграфія

Рафал Слізень. Ян і Анэля Слізні, памятны медальён да Залатога вяселля бацькоў.

Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і Яна і Анелі Слізняў[1]. Пачатковую адукацыю атрымаў у базыльянскай школе ў мястэчку Вольна (Навагрудскі павет), потым у езуіцкай школе ў Полацку. У 1820 паступіў на факультэт права Віленскага ўніверсітэта, адначасова наведваў Віленскую мастацкую школу, вучыўся ў Я. Рустэма і К. Ельскага. Пасля сканчэння ўніверсітэта ў 18261829 гадах працаваў у Міністэрстве замежных спраў у Пецярбургу. Пасля 1830 вярнуўся на радзіму, ў свой маёнтак Вольна, дзе сабраў багатую мастацкую калекцыю[1][2].

Творчасць

У Вольне дзе стварыў некалькі дзесяткаў жывапісных і скульптурных партрэтаў сваіх родных, знаёмых, суседзяў, якія вызначаюцца тонкасцю і глыбінёй індывідуальных характарыстык (партрэты Марылі, Францішкі і Міхаіла Верашчакаў). Выканаў 57 медальёнаў, у т.л. сваіх бацькоў Яна і Анелі Слізняў, прысвечаныя іх залатому вяселлю, а таксама Уладзіслава, Люцыяна, Браніслава Слізняў, барэльефы і медальёны Т. Зана, Я. Чачота, А. Э. Адынца, А. Міцкевіча, М. Ромера, К. і Я. Тышкевічаў, А. Храптовіча, Г. Ржавускага і інш., у пластычнай трактоўцы якіх адчуваецца смелае выкарыстанне традыцый класіцызму і рамантызму[1]. Стварыў бюсты А. Міцкевіча, Я. Астроўскага і М. Антакольскага[2].

Паводле яго праектаў пабудавана некалькі палацаў і гаспадарчых пабудоў[1].

Сям’я

Рафал быў у шлюбе з Камілай з багатага роду Тышкевічаў, яны мелі чатырох сыноў і двух дачок. Маёнтак Вольна перайшоў па спадчыне малодшаму сыну Генрыху, які ажаніўся з Нінай Маўросавай, дачкой асабістага ад’ютанта генерала Мураўёва, гарачай прыхільніцай і патрыёткай нацыянальнага адраджэння[3].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.
  2. 1 2 Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, Т. 6. Кн. 1: Пузелі — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8., с. 334.
  3. Шаблон:Крыніцы/Несцярчук. Замкi, палацы, паркi Берасцейшчыны

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баранавіцкім раёне
Катэгорыя·Мастакі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Слізні
Катэгорыя·Скульптары Беларусі
Катэгорыя·Архітэктары XIX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Слізні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі 20 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1803 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Медальеры Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1804 годзе
Катэгорыя·Скульптары XIX стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Скульптары Расіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1881 годзе