wd wp Пошук:

Ян Ротан

Ян Філіп Ротан (нідэрл.: Jan Philipp Roothaan, 23 лістапада 1785 года, Амстэрдам — 8 мая 1853 года, Рым) — генерал Таварыства Ісуса (Ордэна езуітаў), дваццаць першы па ліку галава ордэна і трэці пасля яго аднаўлення ў 1814 годзе.

Раннія гады

Ян Ротан нарадзіўся 23 лістапада 1785 года ў Амстэрдаме. Яго продкі паходзілі з Франкфурта, і пасля пераезду ў Галандыю (1740) перайшлі ў каталіцтва з кальвінізма. У шаснаццацігадовым узросце Ян, малодшы з трох сыноў у сям’і, скончыў у родным гарадзе гімназію і паступіў у вышэйшую школу Athenaeum Illustre, дзе на працягу чатырох гадоў пад кіраўніцтвам прафесара Давіда Якаба ван Ленэпа вывучаў класічныя мовы і літаратуру.

Збліжэнне з езуітамі і пераезд у Расійскую імперыю

Будучы служкам у амстэрдамскім касцёле Дэ Крайтберг, Ротан знаёміцца з былымі езуітамі. Калі ён выказаў жаданне далучыцца да езуіцкага ордэна, яны параілі яму адправіцца ў колішнія землі Вялікага Княства Літоўскага, якія ў выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) апынуліся пад уладай расійскай кароны. На гэтай тэрыторыі новыя ўлады не абвясцілі папскую булу аб роспуску Таварыства Ісуса (Dominus ac Redemptor), выданую ў 1773 годзе. Арганізацыя не толькі не спыніла свайго існавання, але намаганнямі мясцовых езуітаў, цэнтрам якіх становіцца Полацк, адыгрывае прыкметную ролю ў справах рэлігіі, адукацыі, навукі і культуры. У 1801 годзе папа Пій VII санкцыянаў яе дзейнасць у межах Расійскай імперыі.

У 1804 годзе Ротан пакідае радзіму і пераязджае ў Расійскую імперыю, дзе 14 чэрвеня быў прыняты ў шэрагі Таварыства Ісуса. Пасля сканчэння навіцыяту ў Дынабургу ў 1806 годзе . У 1806—1809 гадах — выкладчык Дынабургскага езуіцкага калегіума. Пасля Ротан пераязджае ў Полацк, дзе вывучае філасофію і тэалогію ў Полацкім езуіцкім калегіуме і Полацкай езуіцкай акадэміі (1809—1813) і быў асвечаны на ксяндза (27 студзеня 1812). У 1813—1816 гадах — выкладаў рыторыку і паэтыку ў Пушы (Латгалія) і Аршанскім езуіцкім калегіуме (1816—1818, адначасова кіраваў настаўніцкай семінарыяй), місіянерам у Кадзіне і Кулікове(1818—1819), прапаведнікам ў Оршы[6].

Вяртанне ў Заходнюю Еўропу

Пасля аднаўлення Таварыства Ісуса ва ўсіх яго правах і прывілеях папскай булай да 7 жніўня 1814 года Sollicitudo omnium ecclesiarum становішча езуітаў у Расійскай імперыі стала пагаршацца. У 1820 годзе ім увогуле загадалі пакінуць межы дзяржавы. Ротан накіраваўся у швейцарскі горад Брыг, дзе працягнуў кар’еру выкладчыка. Неўзабаве ён быў прызначаны рэктарам нанова адчыненага езуіцкага калегіума ў Турыне, а яшчэ крыху пазней, у 1829 годзе, атрымаў прэстыжную пасаду віцэ-правінцыяла Таварыства Ісуса ў Італіі.

ХХІ Генеральная кангрэгацыя і абранне генералам Таварыства Ісуса

Ротану не прыйшлося чакаць новай высокай прыступкі ў езуіцкай іерархіі. Пасля канчыны ў студзені 1829 года генерала ордена Луіджы Фортыса была склікана Генеральная кангрэгацыя Таварыства Ісуса, якая 9 ліпеня і абрала Яна Ротана новым галавой арганізацыі.

Дзейнасць на пасадзе генерала

Галоўнай заслугай Ротана на пасадзе генерала Таварыства Ісуса стала аднаўленне шэрагу важных правіл і традыцый езуітаў, што існавалі да 1773 года штогадовыя пасланні, строгія і дакладна вызначыныя правілы допуска да обетам в ордене і г.д.

На чале з Ротанам орден поступова аднаўлўся, адчыняліся новыя навучальныя ўстановы, паляпшаўся інтэлектуальны і духоўны стан яго членаў. Агульны лік езуітаў за час кіраўніцтва Ротана узрос з 2137 да 5209 чалавек, а колькасць езуіцкіх калегіумаў — з 55 да 100. Езуіты аднавілі сваю місіянерскую дзейнасць у Амерыцы, Афрыцы і Азіі. У 1850 годзе упершыню ўбачыў свет часопіс La Civiltà Catolica. Былі перавыданы Духоўныя практыкаванні св. Ігнація Лаёлы, якія Ротан нанова пераклаў на больш зразумелую лаціну і напісаў да іх прадмовы і каментары.

Пад час Рэвалюцыі 1848—1849 гадоў быў вымушаны часова пакінуць Рым, і вярнуўся ў горад толькі пасля яе падаўлення. Вымушанае выгнанне ён выкарыстаў для таго, каб наведаць братоў-езуітаў у Бельгіі, Нідэрландах, Англіі і Ірландыі. Памёр Ян Ротан 8 мая 1853 года. Яго пераемнікам быў абраны бельгіец Петэр Ян Бекс.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #103117628 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 мая 2014.
  2. 1 2 Joannes Philippus Roothaan — 2009.
  3. 1 2 Bibliothèque nationale de France Jan Philip Roothaan // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #103117628 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 20 снежня 2014.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #103117628 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  6. Марек Инглот. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всём мире. М., 2004. — С. 254—255

Літаратура і спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Амстэрдаме
Катэгорыя·Памерлі ў 1853 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 8 мая
Катэгорыя·Выпускнікі Полацкай езуіцкай акадэміі
Катэгорыя·Выкладчыкі Дынабургскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Езуіты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1785 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме
Катэгорыя·Выкладчыкі Аршанскага езуіцкага калегіума