wd wp Пошук:

Яан Кабай

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Яан Кабай (фр.: Yohan Cabaye; нар. 14 студзеня 1986, Туркуэн, Францыя) — французскі футбаліст, апорны паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Францыі (2010—2016). Вызначаецца добрым бачаннем пляцоўкі і выдатным кантролем мяча, а таксама добрымі тэхнічнымі якасцямі[4]. Кабай таксама вядомы як выдатны выканаўца ўдараў з пенальці[5]. Праз бабулю па бацькоўскай лініі мае в’етнамскае паходжанне[6].

Клубная кар’ера

Раннія гады

Кабай пачаў гуляць у футбол у пяць гадоў у акадэміі аднайменнага клуба з роднага горада Туркуэн. Пасля сямі гадоў, праведзеных у акадэміі, яго заўважылі ў клубе «Ліль».

«Ліль»

Кабай правёў 6 гадоў у моладзевай камандзе клуба, пасля чаго адбыўся яго дэбют у прафесійным футболе ў сезоне 2004/05. У гэтым жа сезоне ігрок дапамог заваяваць сваёй камандзе Кубак Інтэртота. У наступным сезоне Кабай стаў іграком стартавага складу і ўпершыню прыняў удзел у Лізе чэмпіёнаў пад кіраўніцтвам Клода Пюэля. Рудзі Гарсія, які прыйшоў на змену Пюэлю, паставіў Кабая на месца паўабаронца. Менавіта на гэтай пазіцыі ігрок раскрыўся з лепшага боку. Самым паспяховым для Кабая стаў сезон 2009/10, у якім футбаліст забіў 15 мячоў, гуляючы на пазіцыі паўабаронцы. У сезоне 2010/11 Кабай дапамог «Лілю» перамагчы ў Лізе 1 і Кубку краіны.

«Ньюкасл Юнайтэд»

У чэрвені 2011 года Кабай падпісаў пяцігадовы кантракт з клубам англійскай Прэм’ер-лігі «Ньюкасл Юнайтэд». Першы гол у складзе «сарок» забіў у матчы 9-га тура чэмпіянату Англіі сезона 2011/12 супраць клуба «Уіган Атлетык», прынёсшы перамогу сваёй камандзе з лікам 1:0. Праз чатыры дні ён забіў свой другі гол за клуб у матчы супраць «Блэкберн Роверс», але каманда атрымала паражэнне з лікам 4:3 у рамках матча на Кубак Футбольнай лігі[7]. 17 снежня ў матчы супраць «Суонсі Сіці», які скончыўся з лікам 0:0, Кабай прабег больш за ўсіх ігракоў «сарок» дыстанцыі за матч у сезоне, пераадолеўшы больш за 11,6 кіламетраў[8]. Праз два тыдні Яан забіў трэці гол, на гэты раз у браму «Манчэстэр Юнайтэд» пасля ўдару са штрафнога з 27 метраў, у пераможнай гульні з лікам 3:0[9]. У новым сезоне Кабай таксама пачаў забіваць, але ў лістападзе Яан атрымаў траўму і высветлілася, што гульцу патрэбна аперацыя на пахвіну, і што ён будзе па-за гульнёй да лютага 2013 года. Не зважаючы на такія прагнозы ўжо ў студзені Яан вярнуўся на пляцоўку, і забіў гол у «Рэдынгу» ў матчы 19 студзеня са стандарту, што, аднак, не выратавала клуб ад паражэнні. 2 сакавіка 2013 года Кабай упершыню атрымаў капітанскую повязь, замяніўшы траўмаванага капітана Фабрысіа Калачыні. Напачатку сезона 2013/14 Кабая намагаўся прыцягнуць да сваіх шэрагаў «Арсенал», аднак трансфер за 10 млн фунтаў быў «Ньюкаслам» адхілены[10]. 7 снежня 2013 года Яан упісаў свае імя ў гісторыю клуба, забіўшы адзіны і пераможны мяч у браму «Манчэстэр Юнайтэд» на Олд Трафард, такім чынам «сарокі» атрымалі першую перамогу над гаспадарамі пляцоўкі на Олд Трафард за апошні 41 год.

«Пары Сен-Жэрмен»

29 студзеня 2014 года «Пары Сен-Жэрмен» абвясціў пра падпісанне Кабая за неназваную суму, якая ацэньваецца прыкладна ў 19 млн фунтаў, да якіх можна дадаць бонусы[11]. Яан падпісаў 3,5-гадовы кантракт з клубам, дзе абраў для сябе кашулю з нумарам 4[11].

«Крыстал Пэлас»

10 ліпеня 2015 года было абвешчана аб пераходзе Кабая ў англійскі «Крыстал Пэлас». Сума трансферу ацэньваецца ў 10 млн фунтаў стэрлінгаў, што стала рэкордам для «Крыстал Пэлас»[12].

«Аль-Наср»

У ліпені 2018 года падпісаў двухгадовы кантракт з клубам «Аль-Наср» з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў[13]. Пакінуў каманду ў студзені 2019 года.

«Сент-Эцьен»

У жніўні 2019 года падпісаў аднагадовы кантракт з «Сент-Эцьенам»[14]. Па заканчэнні сезона 2019/20 пакінуў клуб.

У лютым 2021 года афіцыйна абвясціў аб завяршэнні прафесійнай кар’еры.

Кар’ера ў зборнай

Дэбютаваў у складзе зборнай Францыі 5 жніўня 2010 года ў таварыскай гульні супраць зборнай Нарвегіі, дзе выйшаў на замену Яну М’Віла. Ён быў выкліканы ў зборную ў верасні таго ж года, дзеля ўдзелу ў кваліфікацыйных матчах да чэмпіянату Еўропы 2012 года супраць зборных Беларусі і Босніі і Герцагавіны, аднак, у апошні момант не паехаў з камандай да гульняў з прычыны наяўнасці траўмы[15]. Першы гол за нацыянальную каманду забіў 15 чэрвеня 2012 года ў матчы ў рамках чэмпіянату Еўропы 2012 года ў браму зборнай Украіны[16].

Дасягненні

Ліль:

Пары Сен-Жэрмен:

Зноскі

  1. Yohan Cabaye // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. YOHAN CABAYE // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Yohan Cabaye // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. The Blaugrana of the North Архівавана 24 кастрычніка 2012.. ESPN.
  5. Yohan Cabaye, spécialiste des penalties? Архівавана 11 студзеня 2011.. Hourrafoot.
  6. Cầu thủ gốc Việt đầu quân cho Manchester United. 2Sao.
  7. Blackburn’s Gaël Givet heads home in extra time to break Newcastle. Guardian Media Group.
  8. Yohan Cabaye clocks up miles for NUFC. Chronicle Live
  9. Cab for Fergie! Wonder strikes by Cabaye and Ba bury toothless United. Daily Mail.
  10. Yohan Cabaye: Arsenal in £10m bid to sign Newcastle midfielder. BBC Sport.
  11. 1 2 Cabaye joins Paris Saint-Germain from Newcastle. Goal.com.
  12. Кабай перешел в «Кристал Пэлас» из «ПСЖ»
  13. Кабай перешел из «Кристал Пэлас» в дубайский «Аль-Наср»
  14. Бывший хавбек «Ньюкасла» и «ПСЖ» Кабай перешел в «Сент-Этьен»
  15. Cabaye forfait, Matuidi en renfort Архівавана 9 кастрычніка 2012.. French Football Federation
  16. After Rain Delay, France Shuts Out Ukraine. New York Times.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Ігракі ФК Ньюкасл Юнайтэд
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты Францыі
Катэгорыя·Ігракі ФК Сент-Эцьен
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліль
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Нор
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Пары Сен-Жэрмен
Катэгорыя·Ігракі ФК Крыстал Пэлас
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Аль-Наср Дубай
Катэгорыя·Ігракі зборнай Францыі па футболе