.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Яан Кабай (фр.: Yohan Cabaye; нар. 14 студзеня 1986, Туркуэн, Францыя) — французскі футбаліст, апорны паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Францыі (2010—2016). Вызначаецца добрым бачаннем пляцоўкі і выдатным кантролем мяча, а таксама добрымі тэхнічнымі якасцямі[4]. Кабай таксама вядомы як выдатны выканаўца ўдараў з пенальці[5]. Праз бабулю па бацькоўскай лініі мае в’етнамскае паходжанне[6].
Кабай пачаў гуляць у футбол у пяць гадоў у акадэміі аднайменнага клуба з роднага горада Туркуэн. Пасля сямі гадоў, праведзеных у акадэміі, яго заўважылі ў клубе «Ліль».
Кабай правёў 6 гадоў у моладзевай камандзе клуба, пасля чаго адбыўся яго дэбют у прафесійным футболе ў сезоне 2004/05. У гэтым жа сезоне ігрок дапамог заваяваць сваёй камандзе Кубак Інтэртота. У наступным сезоне Кабай стаў іграком стартавага складу і ўпершыню прыняў удзел у Лізе чэмпіёнаў пад кіраўніцтвам Клода Пюэля. Рудзі Гарсія, які прыйшоў на змену Пюэлю, паставіў Кабая на месца паўабаронца. Менавіта на гэтай пазіцыі ігрок раскрыўся з лепшага боку. Самым паспяховым для Кабая стаў сезон 2009/10, у якім футбаліст забіў 15 мячоў, гуляючы на пазіцыі паўабаронцы. У сезоне 2010/11 Кабай дапамог «Лілю» перамагчы ў Лізе 1 і Кубку краіны.
У чэрвені 2011 года Кабай падпісаў пяцігадовы кантракт з клубам англійскай Прэм’ер-лігі «Ньюкасл Юнайтэд». Першы гол у складзе «сарок» забіў у матчы 9-га тура чэмпіянату Англіі сезона 2011/12 супраць клуба «Уіган Атлетык», прынёсшы перамогу сваёй камандзе з лікам 1:0. Праз чатыры дні ён забіў свой другі гол за клуб у матчы супраць «Блэкберн Роверс», але каманда атрымала паражэнне з лікам 4:3 у рамках матча на Кубак Футбольнай лігі[7]. 17 снежня ў матчы супраць «Суонсі Сіці», які скончыўся з лікам 0:0, Кабай прабег больш за ўсіх ігракоў «сарок» дыстанцыі за матч у сезоне, пераадолеўшы больш за 11,6 кіламетраў[8]. Праз два тыдні Яан забіў трэці гол, на гэты раз у браму «Манчэстэр Юнайтэд» пасля ўдару са штрафнога з 27 метраў, у пераможнай гульні з лікам 3:0[9]. У новым сезоне Кабай таксама пачаў забіваць, але ў лістападзе Яан атрымаў траўму і высветлілася, што гульцу патрэбна аперацыя на пахвіну, і што ён будзе па-за гульнёй да лютага 2013 года. Не зважаючы на такія прагнозы ўжо ў студзені Яан вярнуўся на пляцоўку, і забіў гол у «Рэдынгу» ў матчы 19 студзеня са стандарту, што, аднак, не выратавала клуб ад паражэнні. 2 сакавіка 2013 года Кабай упершыню атрымаў капітанскую повязь, замяніўшы траўмаванага капітана Фабрысіа Калачыні. Напачатку сезона 2013/14 Кабая намагаўся прыцягнуць да сваіх шэрагаў «Арсенал», аднак трансфер за 10 млн фунтаў быў «Ньюкаслам» адхілены[10]. 7 снежня 2013 года Яан упісаў свае імя ў гісторыю клуба, забіўшы адзіны і пераможны мяч у браму «Манчэстэр Юнайтэд» на Олд Трафард, такім чынам «сарокі» атрымалі першую перамогу над гаспадарамі пляцоўкі на Олд Трафард за апошні 41 год.
29 студзеня 2014 года «Пары Сен-Жэрмен» абвясціў пра падпісанне Кабая за неназваную суму, якая ацэньваецца прыкладна ў 19 млн фунтаў, да якіх можна дадаць бонусы[11]. Яан падпісаў 3,5-гадовы кантракт з клубам, дзе абраў для сябе кашулю з нумарам 4[11].
10 ліпеня 2015 года было абвешчана аб пераходзе Кабая ў англійскі «Крыстал Пэлас». Сума трансферу ацэньваецца ў 10 млн фунтаў стэрлінгаў, што стала рэкордам для «Крыстал Пэлас»[12].
У ліпені 2018 года падпісаў двухгадовы кантракт з клубам «Аль-Наср» з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў[13]. Пакінуў каманду ў студзені 2019 года.
У жніўні 2019 года падпісаў аднагадовы кантракт з «Сент-Эцьенам»[14]. Па заканчэнні сезона 2019/20 пакінуў клуб.
У лютым 2021 года афіцыйна абвясціў аб завяршэнні прафесійнай кар’еры.
Дэбютаваў у складзе зборнай Францыі 5 жніўня 2010 года ў таварыскай гульні супраць зборнай Нарвегіі, дзе выйшаў на замену Яну М’Віла. Ён быў выкліканы ў зборную ў верасні таго ж года, дзеля ўдзелу ў кваліфікацыйных матчах да чэмпіянату Еўропы 2012 года супраць зборных Беларусі і Босніі і Герцагавіны, аднак, у апошні момант не паехаў з камандай да гульняў з прычыны наяўнасці траўмы[15]. Першы гол за нацыянальную каманду забіў 15 чэрвеня 2012 года ў матчы ў рамках чэмпіянату Еўропы 2012 года ў браму зборнай Украіны[16].
Ліль:
Пары Сен-Жэрмен: