wd wp Пошук:

Юрый Іосіфавіч Сланімскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сланімскі. Юрый Іосіфавіч Слані́мскі[2] (руск.: Юрий Иосифович Слонимский; 13 сакавіка 1902 — 23 красавіка 1978) — вучоны ў галіне балетазнаўства, сцэнарыст і педагог, кандыдат мастацтвазнаўства 1948[3]), прафесар (1962[2][4]). Ганаровы доктар Парыжскага ўніверсітэта танца (1959)[2].

Біяграфія

Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. У 1918 годзе паступіў на юрыдычны факультэт Петраградскага ўніверсітэта. Адначасова ў Школе рускай драмы і браў урокі ў выхаванцаў Петраградскага балетнага вучылішча Д. Баланчына, В. В. Вайнонена, А. І. Саскеліна[4]. З 1922 года працаваў у Ленінградскім інстытуце гісторыі мастацтваў. Універсітэт скончыў у 1924 годзе. Быў прызваны ў Чырвоную Армію. Пасля дэмабілізацыі служыў ва Упраўленні рабоча-сялянскай міліцыі Ленінграда. З 1932 года выкладаў у Ленінградскім харэаграфічным вучылішчы. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Праходзіў службу ў Ленінградскай арміі народнага апалчэння, намеснікам рэдактара дывізіённай газеты «За Савецкую Радзіму», у Палітаадзеле войскаў НКУС Ленінградскага фронта, у Ансамблі пагранвойскаў НКУС СССР пры Палітупраўленні пагранвойскаў НКУС СССР, палітаддзеле 70-й арміі на Цэнтральным фронце, Палітаддзеле пагранвойскаў Ленінградскай ваеннай акругі[5]. Дэмабілізаваны ў снежні 1945 года ў званні старшага лейтэнанта[5]. Да 1962 года працаваў у Ленінградскім інстытуце гісторыі мастацтваў. З 1962 года прафесар балетмайстарскага факультэта[4] Ленінградскай кансерваторыі.

Навуковая і творчая дзейнасць

Аўтар больш за 400[4] артыкулаў па пытаннях тэорыі і практыкі харэаграфіі, падручніка «Асновы характарнага танца» (1939, у сааўтарстве). Першыя рэцэнзіі аб балетных спектаклях апублікаваў у 1919 годзе пад псеўданімам Мамантаў Ю.[4] Разам з І. І. Салярцінскім распрацаваў першыя праграмы па спецыяльным прадметам[4].

Напісаў сцэнарыі да шэрагу балетаў, у тым ліку «Юнацтва» М. Чулакі, «Ноч перад Калядамі» і «Вясновая казка» (1937) Б. Асаф’ева, «Салавей» М. Крошнера (1939, разам з А. Ермалаевым), «Да сонца» А. Калніньшаа (1941), «Сем прыгажунь» (1952) і «Сцежкай грому» (1957) К. Караева, «Лейла і Меджнун» С. Баласаняна (1953), «Вясновая навальніца» Д. Кабалеўскага (1957), «Бераг надзеі» А. Пятрова (1959), «Ікар» С. Сланімскага (1965). Аўтар кніг пра балеты «Жызель» (1926), «Сільфіда» (1927), «Шчаўкунчык» (1934), «Майстры балета» (1937), «П. І. Чайкоўскі і балетны тэатр яго часу» (1956) і інш.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 3 БелЭн, 2002
  3. Ю. И. Слонимский — родоначальник советского балетоведения. // Вестник Академии Русского балета имени А. Я. Вагановой, № 3 (49) 2017. (руск.)
  4. 1 2 3 4 5 6 Бродская Г. Ю. Слонимский Ю. И. // Музыкальная энциклопедия. / Под ред. Ю. В. Келдыша. — М.: Советская энциклопедия, 1973—1982. (руск.)
  5. 1 2 Фонд 22. Слонимский Юрий Иосифович (1902—1978), искусствовед, историк балета, драматург-либреттист (руск.)  // Санкт-Пецярбургская дзяржаўная Тэатральная бібліятэка

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (31):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Выкладчыкі акадэміі рускага балета імя А. Я. Ваганавай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Крытыкі СССР
Катэгорыя·Памерлі 23 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Аўтары падручнікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Выкладчыкі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кандыдаты мастацтвазнаўства
Катэгорыя·Драматургі СССР
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Ленінграда»
Катэгорыя·Памерлі ў 1978 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1902 годзе
Катэгорыя·Афіцэры СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў