wd wp Пошук:

Санкт-Пецярбургская дзяржаўная Тэатральная бібліятэка

Санкт-Пецярбургская дзяржаўная Тэатральная бібліятэка (руск.: Санкт-Петербургская государственная Театральная библиотека, вуліца Дойліда Росі, 2) — найстарэйшая тэатральная бібліятэка Расіі. Заснавана ў 1756 годзе як бібліятэка расійскага Прыдворнага тэатра. У гады Вялікай Айчыннай вайны не спыняла працу. У фондах (1990) каля 490 тыс. адзінак захоўвання. Бібліятэка мае зборы літаратуры па гісторыі і тэорыі тэатра, рукапісныя матэрыялы (дзённікі, пісьмы, фонд «Руская драматургія»), калекцыю балетных лібрэта, фонды труп французскіх і нямецкіх тэатраў, драматычнай цэнзуры, архівы дзеячоў рускай сцэны, эскізы спектакляў, калекцыю газетных выразак. У бібліятэцы 2 чытальныя залы на 50 месцаў. Вядзе даведкава-бібліяграфічную працу па пытаннях тэатра і драматургіі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Адукацыя ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Бібліятэкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Культура Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Бібліятэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Тэатр Расіі
Катэгорыя·Бібліятэкі Расіі