wd wp Пошук:

Юрый Іосіфавіч Пунтус

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Юрый Пунтус (нар. 8 кастрычніка 1960, в. Цівалі, зараз у межах Мінска) — савецкі і беларускі футбаліст (нападнік) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам рагачоўскага «Макслайна».

Клубная кар’ера

Выхаванец мінскай СДЮШАР-5, выступаў за розныя клубы ў Чэмпіянаце БССР. Значных дасягненняў як ігрок не меў. У 1986 годзе гуляў за казахскі «Спартак» з Сяміпалацінска. На наступны год завяршыў кар’еру іграка з-за траўмы і перайшоў на трэнерскую працу.

Трэнерская кар’ера

У 1987 годзе пачаў кар’еру трэнера ў мінскім «Спутніку». Пазней узначальваў мінскі «Прамень». У 1993—1995 гадах працаваў у Расіі.

БАТЭ

У 1996 годзе прыняў прапанову Анатоля Капскага і ўзначаліў адроджаны барысаўскі БАТЭ. За два гады вывеў клуб у Вышэйшую лігу, а ўжо ў 1999 годзе выйграў залатыя медалі. За сем гадоў, пакуль Пунтус узначальваў БАТЭ ў вышэйшай лізе (1998—2004) барысаўчане ніводнага разу не засталіся без медалёў.

У 1999 годзе дадаткова стаў галоўным трэнерам моладзевай зборнай Беларусі. Вывеў яе ў фінальную частку моладзевага чэмпіянату Еўропы 2004.

МТЗ-РІПА і нацыянальная зборная

У канцы 2004 года нечакана пакінуў БАТЭ і стаў галоўным трэнерам мінскага МТЗ-РІПА, які толькі што ледзь выратаваўся ад вылету. Але ўжо на наступны год мінчане разам з Пунтусам выйгралі Кубак Беларусі і бронзавыя медалі чэмпіянату.

У лютым 2006 года Пунтус быў прызначаны галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі, адначасова працягваў працаваць з МТЗ-РІПА. У канцы 2006 года пакінуў МТЗ-РІПА і сканцэнтраваўся на працы ў зборнай. Але асаблівых поспехаў з нацыянальнай камандай не меў і ў ліпені 2007 года, пакінуўшы зборную, вярнуўся ў МТЗ-РІПА. У 2008 годзе зноў выйграў Кубак і бронзавыя медалі.

«Дынама» Брэст

У 2009 годзе перайшоў на месца галоўнага трэнера брэсцкага «Дынама». Праводзіў амаладжэнне брэсцкай каманды, запрасіў у Брэст такіх ігракоў, як Уча Гагаладзэ і Ігар Бурко, у той жа час па яго ініцыятыве ў верасні 2010 года родны клуб пакінуў Раман Васілюк. У сезонах 2009 і 2010 брэсцкая каманда займала пятае месца ў чэмпіянаце, а старт сезона 2011 быў правалены, і ў ліпені 2011 года Пунтус быў звольнены з брэсцкага клуба.

«Смалявічы-СТІ»

Вельмі хутка Пунтус нечакана для ўсіх прыняў прапанову ўзначаліць смалявіцкі «Вігвам», які на той час замыкаў турнірную табліцу Другой лігі. Намерваўся вывесці клуб (які пазней атрымаў назву «Смалявічы-СТІ») ў Вышэйшую лігу, як некалі зрабіў з БАТЭ[1]. У сезоне 2011 здолеў падняць «Смалявічы» у сярэдзіну турнірнай табліцы, а на наступны год клуб, які ўзмацніўся перспектыўнімі маладымі ігракамі, перамог у Другой лізе і выйшаў у Першую.

У сезоне 2013 «Смалявічы-СТІ» выступалі ў Першай лізе. Каманда працягвала выступаць маладымі ігракамі, толькі ўзмацнілася вопытным Алегам Страхановічам, які працаваў пад кіраўніцтвам Пунтуса ў БАТЭ і МТЗ-РІПА. Асаблівых поспехаў клуб са Смалявічаў не меў, чаргуючы перамогі з паражэннямі, і ў выніку апынуўся ў сярэдзіне турнірнай табліцы. У кастрычніку 2013 года, пасля разгромнага паражэння да светлагорскага «Хіміка» (1:6), Пунтус падаў у адстаўку з пасады галоўнага трэнера[2].

«Славія»

У студзені 2014 года з’явілася інфармацыя аб тым, што Пунтус узначаліць мазырскую «Славію», якая страціла месца ў Вышэйшай лізе. Афіцыйна стаў галоўным трэнерам мазырскага клуба ў пачатку лютага[3]. У Мазыры здолеў сабраць маладую каманду, у якой выступаў шэраг вопытных ігракоў (сярод якіх Алег Страхновіч), значную частку футбалістаў Пунтус запрасіў са свайго былога клуба — «Смалявічаў-СТІ». У выніку «Славія» за некалькі тураў да фінішу Першай лігі гарантавала сабе вяртанне ў элітны дывізіён.

Сезон 2015 «Славія», якая ў міжсезонні ўзмацнілася ў асноўным ігракамі з Першай лігі, пачала добра і апынулася ў сярэдзіне табліцы, але ў другой палове чэмпіянату стала цярпець паражэнні і стала блізкай да зоны вылету. Пасля хатняга паражэння ад «Слуцка» (1:6) у пачатку кастрычніка Пунтус заявіў пра жаданне пакінуць пасаду галоўнага трэнера, аднак кіраўніцтва клуба прапанавала трэнеру працягнуць працу з камандай[4]. 8 лістапада Пунтус кіраваў «Славіяй» у матчы апошняга тура супраць гродзенскага «Нёмана» (1:3), тым самым стаў першым у гісторыі трэнерам, які правёў 400 матчаў у Вышэйшай лізе[5].

У снежні 2015 года стала вядома, што Пунтус застанецца галоўным трэнерам «Славіі» на наступны сезон[6]. Пасля роўнага сезона 2016, у 2017 годзе каманда апынулася ў зоне вылету, у канцы сезона апусціўшыся на перадапошняе месца. Пасля паражэння ў 29-м туры ад наваполацкага «Нафтана» (1:2) Пунтус быў адхілены ад кіравання камандай, якую да апошняга тура рыхтаваў Міхаіл Марціновіч. У выніку «Славія» страціла месца ў Вышэйшай лізе, а Пунтус па заканчэнні кантракта ў лістападзе 2017 года пакінуў пасаду галоўнага трэнера мазыран[7].

«Белшына»

У студзені 2019 года быў прызначаны галоўным трэнерам бабруйскай «Белшыны»[8]. Пад кіраўніцтвам Пунтуса бабруйскі клуб стаў адным з лідараў у Першай лізе, у сезоне 2019 каманда ўпэўнена ўтрымлівала другі радок, які забяспечваў выхад у Вышэйшую лігу.

«Тарпеда-БелАЗ»

У верасні 2019 года, пакінуўшы «Белшыну», перайшоў на пасаду галоўнага трэнера жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[9]. У 2020 годзе прывёў жодзінцаў да першых у гісторыі каманды бронзавых медалёў чэмпіянату Беларусі. У сезоне 2021 каманда стала выступаць горш, знаходзілася ў сярэдзіне табліцы. У ліпені 2021 года пакінуў жодзінскі клуб[10].

Апошнія гады

У маі 2022 года пасля адстаўкі Сяргея Кавальчука быў адным з прэтэндэнтаў на пасаду галоўнага трэнера брэсцкага «Дынама», аднак не ўзначаліў каманду. У чэрвені 2022 года было абвешчана, што Пунтус будзе кіраваць чэрвеньскім «Коласам» у матчах папярэдняга раўнда Кубка рэгіёнаў УЕФА[11]. Разам з Пунтусам «Колас» атрымаў перамогі над камандамі з Азербайджана і Казахстана і выйшаў у асноўны раўнд.

У ліпені 2022 года быў прызначаны галоўным трэнерам рагачоўскага «Макслайна»[12].

Трэнерскія дасягненні

Зноскі

  1. Юрий Пунтус: «Смолевичи» будут в высшей лиге
  2. Юрий Пунтус уволился из “Смолевичей-СТИ” (дополнено)
  3. Юрый Іосіфавіч Пунтус - наш галоўны трэнер! // Афіцыйны сайт ФК «Славія»
  4. Директор «Славии»: «Отставка Пунтуса? Считаю, что свои ошибки нужно исправлять самим»
  5. Футбол. Наставник “Славии” Юрий Пунтус стал первым тренером высшей лиги, проведшим 400 матчей
  6. Пунтус продлил контракт со «Славией»
  7. Юрий Пунтус покидает “Славию”
  8. Юрий Пунтус возглавил “Белшину”
  9. Юрий Пунтус возглавил “Торпедо-БелАЗ”
  10. Официально: Зеневич возглавил “Торпедо-БелАЗ”
  11. Кіраваць чэрвеньскім “Коласам” у матчах папярэдняга раўнду Кубка рэгіёнаў будзе Юрый Пунтус
  12. Юрий Пунтус - новый главный тренер “Макслайна”
Тэмы гэтай старонкі (32):
Катэгорыя·Трэнеры маладзёжнай зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 кастрычніка
Катэгорыя·Трэнеры ФК Партызан Мінск
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Трактар Мінск
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Трэнеры ФК Дынама Якуцк
Катэгорыя·Трэнеры ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Футбалісты СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Трэнеры ФК БАТЭ
Катэгорыя·Ігракі ФК Спутнік Мінск
Катэгорыя·Трэнеры ФК Прамень Мінск (1987)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінскім раёне
Катэгорыя·Ігракі ФК Спартак Семей
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Трэнеры зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры СССР
Катэгорыя·Трэнеры ФК Белшына
Катэгорыя·Трэнеры ФК Славія Мазыр
Катэгорыя·Трэнеры ФК Смалявічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Баранавічы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
Катэгорыя·Трэнеры ФК Макслайн Рагачоў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Трэнеры ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта