wd wp Пошук:

Юзаф Эмануэль Працлаўскі

Юзаф Эмануэль Працлаўскі (Восіп Антонавіч Пржэцлаўскі) (польск.: Józef Emmanuel Przecławski; 1799 ці 19 снежня 1800, Ружаны Слонімскага павета Літоўскай губерні10 снежня 1879, Цвер) — журналіст, дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, польска-расійскі публіцыст, мемуарыст, выдавец штотыднёвіка «Tygodnik Petersburski», цэнзар, член Савета Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай імперыі па справах кнігадрукавання. Сябра Адама Міцкевіча.

Біяграфія

Нарадзіўся 19 снежня 1800 года (паводле іншай інфармацыі — у 1799 годзе) ў Ружанах Слонімскага павета тагачаснай Літоўскай губерні (цяпер — Пружанскі раён Брэсцкай вобласці) ў сям’і старажытнага шляхецкага роду герба «Глаўбіч».

У 1815—1817 гадах навучаўся на фізіка-матэматычным аддзяленні Віленскага ўніверсітэта, слухаў лекцыі разам з паэтам Адамам Міцкевічам. У 19 гадоў скончыў універсітэт з ступенню кандыдата філасофіі і ў 1818 годзе паступіў на пасаду сакратара пры Слонімскім павятовым маршалку шляхты. Праслужыў на гэтай пасадзе больш за тры з паловай гады і ў 1822 падаў у адстаўку. Належаў да масонскай ложы.

З лютага 1824 года служыў у Санкт-Пецярбургу ў канцылярыі Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай імперыі. Выконваў абавязкі дзяжурнага па ўваходнай карэспандэнцыі пры кіраўніку міністэрствам В. Ланскім, даўнім знаёмым яго бацькі Антона Працлаўскага, калі Ланской быў Гродзенскім губернатарам у 1803—1813 гадах.

У 1829 годзе пакінуў службу і перайшоў «на ўласнае ўтрыманне» (гэта значыць бяз жалавання) у камісію па пабудове Ісакіеўскага сабора пад кіраўніцтвам Ланскога. Тады ж атрымаў дазвол выдаваць у Санкт-Пецярбургу газету на польскай мове «Tygodnik Petersburski».

У 1833 годзе на просьбу М. Сперанскага быў пераведзены ў Камісію для рэвізіі і складання законаў Царства Польскага і неўзабаве атрымаў пасаду «галоўнага перакладчыка рускай мовы». З 1839 (1840) года з’яўляўся кіраўніком канцылярыі гэтай камісіі да яе ліквідацыі ў 1863 годзе.

Восіп Працлаўскі даслужыўся да чыну стацкага саветніка (1841), у 1847 годзе стаў правадзейным стацкім саветнікам, а з 1858 года ён быў таемным саветнікам.

З 1853 года таксама з’яўляўся сябрам Галоўнага ўпраўлення цэнзуры ад Царства Польскага. у 1860—1865 гадах быў членам Савета Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай імперыі.

Юзаф Працлаўскі таксама ўваходзіў у склад Віленскай археалагічнай камісіі.

З пачатку 1820-х гадоў змяшчаў вершы на польскай мове ў віленскай газеце «Tygodnik Wileński». У духу польска-расійскага прымірэння з 1829 года да 1858 года выдаваў у Санкт-Пецярбургу газету на польскай мове «Tygodnik Petersburski».

Творы

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Памерлі ў Цверы
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 снежня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1799 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ружанах
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Польшчы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
Катэгорыя·Цэнзары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 22 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 1879 годзе
Катэгорыя·Мемуарысты Польшчы
Катэгорыя·Журналісты Польшчы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мемуарысты Расійскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1800 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 10 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»