wd wp Пошук:

Tygodnik Petersburski

«Tygodnik Petersburski» (бел.: Штотыднёвік Пецярбургскі) — палітычна-літаратурнае выданне, якое выходзіла ў Санкт-Пецярбургу ў 1830—1858 гадах пад рэдакцыяй Юзафа Працлаўскага і Францішка Малеўскага.

Дазвол на выданне газеты атрымаў Мікалай Маліноўскі, аднак сам выдаваць газету не здолеў і перадаў справу Юзафу Працлаўскаму. На старонках газеты асуджалася Лістападаўскае паўстанне, і ў выніку ўжо ў 1832 «Tygodnik Petersburski» стаў афіцыйнай урадавай газетай Царства Польскага і пачаў выходзіць двойчы на тыдзень (у серады і пятніцы)[1].

З 1841 года — орган г. зв. «пецярбургскай катарыі»(польск.) бел. — прымірэнчай, праца́рскай, кансерватыўнай і артадаксальна каталіцкай групы пісьменнікаў (Казімір Буйніцкі, Ігнацы Галавінскі, Міхал Грабоўскі, Генрык Ржавускі, Аляксандр Пшаздзецкі, Юзаф Працлаўскі, Станіслаў Халанеўскі, Людвік Штырмер). Пэўны час супрацоўнікам «Тыднёвіка Пецярбургскага» з’яўляўся і Юзаф Крашэўскі. Уплыў катарыі быў такі аўтарытэтны, што іншы погляд на літаратуру і грамадскае жыццё выказваўся толькі ў непадцэнзурных выданнях. Аднак пасля выхаду двухтомніка «Mieszaniny obyczajowe» Генрыка Ржавускага ўзнялася вялікая хваля крытыкі, якую падтрымаў нават Юзаф Крашэўскі. Неўзабаве, аднак, і ён трапіў пад агонь крытыкі маладых літаратараў, якія заснавалі ў Кіеве альманах «Gwiazda», і гэта вярнула яго ў стан «Тыднёвіка Пецярбургскага».

Выданне змагалася з прагрэсіўнымі плынямі філасофскай думкі, выступала супраць дэмакратычных рамантычных тэндэнцый у сучаснай польскай літаратуры. Яго мэтай была прапаганда польскай нацыянальнай літаратуры, асабліва гістарычных раманаў вальтэрскотаўскага тыпу[2], апалагетных адносна шляхецкага мінулага. Згадкі пра культуру, мову мясцовага люду калі і траплялі ў артыкулы, дык толькі ў кантэксце выкарыстання на карысць польскай літаратуры ці культуры[1]. Пасля падзей 1848 года «Tygodnik» страціў папулярнасць.

Зноскі

  1. 1 2 Мікола Хаўстовіч. Беларуская літаратура 30-40-х гг. XIX ст.(нявызн.). Кафедра гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта (3 сакавіка 2012).
  2. «Tygodnik Petersburski»(польск.) . Interia.PL Sp. z o.o. (27 лютага 2012).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Газеты Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, закрытыя ў 1858 годзе
Катэгорыя·Газеты Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Газеты на польскай мове
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1830 годзе
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта