.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Борх. Юзаф Генрык Борх (польск.: Józef Henryk Borch; 1764 — 1835) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Паходзіў са шляхецкага роду Борхаў герба «Тры каўкі». Нарадзіўся ў сям’і Яна Енджэя Юзафа[2].
Палкоўнік кароннага войска, шамбялян караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Пасол на Чатырохгадовы сойм 1788—1792 гадоў[2].
У 1805—1809 гадах маршалак шляхты Віцебскай губерні[2]. Стацкі саветнік. У 1812 годзе прызначаны Напалеонам членам адміністрацыйнай камісіі Віцебска[2], а браты жонкі Рамуальд і Станіслаў Багамольцы сталі адпаведна бургамістрам Віцебска і субпрэфектам (главой) Віцебскага павета. Пасля вайны зняволены, сасланы ў Петразаводск, пазней амнісціраваны[2].
Узнагароджаны ордэнам Св. Станіслава.
У шлюбе з Ганнай з Багамольцаў, дачкой Пятра Тадэвуша Багамольца і Элеаноры з Вышынскіх. Дзеці: