wd wp Пошук:

Марцін Карніцкі

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Карніцкі. Марцін Карніцкі (польск.: Marcin Siestrzanek-Karnicki; 1787 — 1847) — дзяржаўны службовец.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Карніцкіх. Нарадзіўся ў сям’і Францішка Карніцкага і Ганны з Беніслаўскіх.

Маршалак шляхты Люцынскага павета ў 1816—1819 гадах, маршалак шляхты Віцебскай губерні ў 1826—1828 і 1830—1834 гадах[1].

Сям’я

Ажаніўся з Сафіяй Борх, дачкой графа Юзафа Борха, віцебскага губернскага маршалка (1802—1805, 1808—1814)[1]. Меў адну дачку Эмілію (1815—1895), якая выйшла замуж за Яна Непамуцэна Карніцкага.

У культуры

Пісьменнік і гісторык Міхал Борх, брат жонкі, у сваёй працы «Два словы пра Дзвіну» («Dwa słowa o Dwinie», 1843) змясціў верш, прысвечаны маршалку Марціну Карніцкаму[2].

Зноскі

  1. 1 2 Раюк А. Р. НЕФАРМАЛЬНЫЯ СУВЯЗІ ПАМІЖ ДВАРАНСТВАМ ПОЛАЦКАЙ (ВІЦЕБСКАЙ) ГУБЕРНІ Ў 1772—1863 ГГ.
  2. В. Ю. Бароўка. ЛІТАРАТУРНЫЯ СУВЯЗІ ВІЦЕБШЧЫНЫ І ЛАТГАЛІІ Ў ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ ХІХ СТАГОДДЗЯ
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Латвіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1847 годзе
Катэгорыя·Павятовыя маршалкі люцынскія
Катэгорыя·Карніцкія
Катэгорыя·Губернскія маршалкі віцебскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1787 годзе