wd wp Пошук:

Эта Майсееўна Тырманд

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Тырманд. Эта (Эдзі) Майсееўна Ты́рманд (23 лютага 1917, Варшава — 29 красавіка 2008, Мінск, Беларусь) — беларускі кампазітар, педагог. Першая жанчына-кампазітар у Беларусі[4].

Біяграфія

Эта (Эдзі) Майсееўна Тырманд нарадзілася 23 лютага 1917 года ў Варшаве. З 1929 года наведвала клас фартэпіяна Варшаўскай кансерваторыі. У 1938 годзе скончыла настаўніцка-харавы факультэт Варшаўскай кансерваторыі, адначасова працягваючы навучацца па класе фартэпіяна.

У 1939 годзе, пасля акупацыі Варшавы нямецка-фашысцкімі войскамі, пешшу перайшла граніцу СССР. Пасля пераезду ў Мінск паступіла ў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю ў клас фартэпіяна дацэнта Аляксея Канстанцінавіча Клумава, сумяшчаючы вучобу з працай канцэртмайстра.

У гады Вялікай Айчыннай вайны і ў першыя паваенныя гады Эдзі Тырманд пражывала ў горадзе Фрунзэ (цяпер Бішкек), працуючы канцэртмайстрам Кіргізскага тэатра оперы і балета імя А. Малдыбаева, а таксама педагогам мясцовага музычнага вучылішча.

У 1948 годзе аднаўляецца на пятым курсе Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (клас фартэпіяна Рыгора Ільіча Шаршэўскага) і паступае на першы курс аддзялення кампазіцыі (клас Анатоля Васільевіча Багатырова). Фартэпіяннае аддзяленне сканчае ў 1949 годзе, кампазітарскае ў 1952.

У 1949—1989 гадах выкладчыца ў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі[5], спачатку выкладала фартэпіяна, а з 1963 года выконвала абавязкі дацэнта зноў створанай кафедры канцэртмайстарскага майстэрства. Ёй належаць адмысловыя заслугі ў выхаванні некалькіх пакаленняў высокакваліфікаваных канцэртмайстраў, яе лічаць галавой беларускай канцэртмайстарскай школы[6]. Адначасова ў 1949—1962 гадах выкладала ў музычнай школы пры Беларускай кансерваторыі[5].

Адначасова Эдзі Тырманд інтэнсіўна займаецца кампазітарскай творчасцю, ствараючы творы галоўным чынам у камерным жанры.

Член Саюза кампазітараў Беларусі з 1954 года.

Апошнія 20 гадоў жыцця Эдзі Майсееўны былі азмрочаны праблемамі са зрокам, якія вельмі хутка прывялі да практычна поўнай слепаты.

Эдзі Майсееўна Тырманд памерла ў Мінску 29 красавіка 2008 года[6].

Сям’я

Усе родныя і блізкія Эдзі Майсееўны загінулі ў Варшаўскім гета[7], у тым ліку бацькі Мойшэ-Герш Іосіфавіч Тырманд (1891[8]—1942), выхадзец Варшавы[9] і Шыфра-Цырл Іцкоўна Глянцшпігель (1895—1942), нараджэнка Любліна[10], сястра Ёспа-Марыям (1921—1942)[11].

Адзіным блізкім ёй чалавекам быў муж, альтыст Ізраіль Аляксандравіч Турш, які таксама страціў сваіх блізкіх у Халакосце на тэрыторыі Польшчы.

Творчасць

Творчасці Тырманд уласцівы канкрэтнасць і шырокі дыяпазон вобразнага мыслення, экспрэсіўная манера пісьма, нацыянальная характэрнасць музычнай мовы, абумоўленая чуйным услухоўваннем у інтанацыйную і ладавую будову беларускай народнай песні. Сярод твораў: 2-і канцэрт для фартэпіяна з аркестрам (1956), санаты для фартэпіяна (1969), альта і фартэпіяна (1961), віяланчэлі і фартэпіяна (1971), скрыпкі і фартэпіяна (1972), а таксама саната і п’есы для цымбалаў і фартэпіяна; санаціны, сюіты, такаты для фартэпіяна, а таксама «Сюіта ў стылі рэтра» для домры і фартэпіяна (1977); вакальныя цыклы на вершы М. Танка, Э. Агняцвет, Р. Бёрнса, Ф. Гарсія Лоркі, Б. Дадзье; хары на словы М. Багдановіча, Я. Коласа, М. Танка, П. Труса; фартэпіяна п’есы, песні і хары для дзяцей[5].

Зноскі

  1. 1 2 Elphick D. Music behind the Iron Curtain: Weinberg and his Polish Contemporaries — Выдавецтва Кембрыджскага ўніверсітэта, 2019. — С. 41. — 314 с. — ISBN 978-1-1084-9367-3doi:10.1017/9781108642774
  2. 1 2 3 Соломаха Е. Умерла белорусский композитор Эди ТырмандЧитать полностью // TUT.BY / под ред. М. В. Золотова — 2008.
  3. 1 2 Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
  4. Юлия Андреева. К 100-летию со дня рождения Эди Моисеевны Тырманд(руск.) . СБ Беларусь Сегодня (15 сакавіка 2017). Праверана 8 сакавіка 2020.(недаступная спасылка)
  5. 1 2 3 А. А. Саламаха. Тырманд Эта (Эдзі) Майсееўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
  6. 1 2 Умерла белорусский композитор Эди Тырманд(руск.) . Naviny.by (29 красавіка 2008). Праверана 8 сакавіка 2020.(недаступная спасылка)
  7. Спіс загінулых членаў сям’і Тырманд у музеі Яд-Вашэм (Іерусалім)
  8. Запіс пра нараджэнне М.-Г. Тырманда 14 студзеня 1891 года(недаступная спасылка)
  9. Картка М. Турманда ў Музеі Яд-Вашэм
  10. Картка Ш. Глянцшпігель у музеі Яд-Вашэм
  11. Картка М. Тырманд у музеі Яд-Вашэм (Іерусалім)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў 2008 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Піяністы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варшаве
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза кампазітараў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1917 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Кампазітары XX стагоддзя
Катэгорыя·Піяністкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Музычныя педагогі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 29 красавіка
Катэгорыя·Піяністы паводле алфавіта
Катэгорыя·Музычныя педагогі XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Кампазітары Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Выпускнікі Музычнага ўніверсітэта імя Фрыдэрыка Шапэна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Піяністкі XX стагоддзя