wd wp Пошук:

Санаціна

Санаціна (саната без распрацоўкі) — разнавіднасць санатнай формы, у якой адсутнічае распрацоўка, і якая ўжываецца ў тыповых для санатнай формы умовах (напрыклад, у першых частках цыклу).

Агульныя звесткі

Гэтая разнавіднасць санатнай формы не вельмі распаўсюджана. Ужываецца яна звычайна ў творах больш «лёгкага» характару. Асноўная вобласць прымянення — уверцюра (уверцюра да оперы, балету або уверцюра як самастойны твор). Пры адсутнасці галоўнай для санатнай формы часткі — распрацоўкі, санаціна тым не менш захоўвае прыналежнасць да гэтай формы. Яна мае традыцыйны санатны тэматызм (актыўная галоўная партыя і напеўнасць пабочная) і актыўную матыўную працу, хоць бы на ўзроўні экспазіцыі.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Музычная тэрміналогія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Музычныя формы