wd wp Пошук:

Варшаўскае гета

Варшаўскае гета (польск.: Getto warszawskie) — найбуйнейшае яўрэйскае гета з усіх, якія былі створаны нацыстамі на акупаваных тэрыторыях. У пік на тэрыторыі гета знаходзілася больш за 450 тысяч вязняў[1].

Варшаўскае гета было створана ў 1940 годзе пасля акупацыі Польшчы Германіяй. Першапачаткова вязнямі гета стала 375 тысяч чалавек, аднак у 1941 годзе колькасць вязняў вырасла да 450 тысяч. У 1942 годзе пачалася дэпартацыя яўрэяў з гета ў лагер смерці ў Трэблінцы[2].

18 красавіка 1943 года Яўрэйскі воінскі саюз і Яўрэйская баявая арганізацыя пачалі паўстанне ў Варшаўскім гета. Паўстанне было жорстка задушана, каля 10 тсяч вязняў гета было забіта, каля 50 тысяч вязняў было адпраўлена ў лагеры смерці[3]. У выніку паўстання гета было ліквідавана акупацыйным урадам.

Зноскі

  1. Варшавское гетто (руск.) . Яд ва-Шэм. Праверана 23 красавіка 2020.
  2. 77 гадоў таму пачалося паўстанне ў Варшаўскім гета. Польскае радыё. Праверана 23 красавіка 2020.
  3. Памёр апошні вядомы ўдзельнік паўстаньня ў Варшаўскім гета. Радыё Свабода. Праверана 23 красавіка 2020.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Гета ў Польшчы
Катэгорыя·Зніклі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Варшаўскае гета
Катэгорыя·З’явіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Варшавы