Э́стэргам (венг.: Esztergom[1], славацк.: Ostrihom[2], ням.: Gran[3]) — горад у паўночнай Венгрыі, размешчаны на паўднёвым беразе Дуная[4]. Рака ўтварае ў гэтым месцы мяжу са Славакіяй, а на процілеглым беразе знаходзіцца славацкі горад-пабрацім Штурава. Горад размешчаны прыкладна за 50 кіламетраў на паўночны захад ад Будапешта.
Насельніцтва Эстэргама паводле даных на 2009 год — 30 928 чалавек.
Эстэргам — важны культурны і рэлігійны цэнтр краіны, рэзідэнцыя Эстэргамскага архібіскупа, які носіць тытул прымаса Венгрыі. У Эстэргаме размешчаны Венгерскі канстытуцыйны суд.
Эстэргам — адзін з найстаражытных гарадоў Венгрыі. Першымі вядомымі жыхарамі гэтага паселішча былі кельты. У часы Рымскай імперыі тут знаходзілася ўмацаванае паселішча пад назвай Сальвіа Мансіа. Паводле некаторых звестках менавіта тут імператар-філосаф Марк Аўрэлій напісаў сваю галоўную працу — кнігу «Разважанні».
Пасля Вялікага перасялення народаў на гэтых землях аселі германскія плямёны і авары, а пазней — славяне, якія ахрысцілі рымскае паселішча Стрэгам, што стала пасля асновай для сучаснай назвы горада, размешчанага ў важнай пераправы праз Дунай. Стрэгам стаў адной з галоўных крэпасцей Нітранскага княства і Вялікай Маравіі.
Пасля прыходу мадзьяраў напачатку X стагоддзя Эстэргам стаў праз некалькі дзесяцігоддзяў рэзідэнцыяй вялікага князя Гезы і да XII стагоддзя адной з рэзідэнцый венгерскіх каралёў. З X па сярэдзіну XIII стагоддзя Эстэргам быў цэнтрам эканамічнага, палітычнага і рэлігійнага жыцця краіны, яе фактычнай сталіцай. У 976 годзе тут нарадзіўся сын Гезы Вайк, які прыняў пры хрышчэнні імя Іштван і ўвайшоў у гісторыю як Іштван Святы. У 1001 ён быў каранаваны ў Эстэргаме. У перыяд яго кіравання быў утвораны аднайменны камітат і Эстэргамскае біскупства, якое да XVIII стагоддзя адпавядала сённяшняй Славакіі і ўяўляла сабой галоўную царкоўную правінцыю каралеўства. Эстэргамскі архібіскуп валодаў тытулам вярхоўнага святара Венгрыі.
У XIII—XIV стст. горад перажыў некалькі нашэсцяў: у сярэдзіне XIII стагоддзя манголаў, у 1304 годзе арміі чэшскага караля Вацлава III. Аднак горад хутка аднавіўся і на працягу XIV—XV стагоддзяў выпрабоўваў бурны ўздым. У горадзе былі пабудаваны каралеўскі палац і сабор Св. Адальберта, функцыянавалі грамадскія бальніцы, маставыя былі брукаваныя.
Паміж 1543 і 1683 горад быў часткай Асманскай імперыі, а рэзідэнцыя эстэргамскага архібіскупа была перанесена ў Трнаву і Браціславу. Туркі разбурылі сабор, каралеўскі палац і большасць будынкаў Эстэргама. Пасля вызвалення ад туркаў горад быў практычна спустошаны і павінен быў забудоўвацца і засяляцца па-новаму. Сярод пасяленцаў, якія прыбывалі ў горад, было шмат славакаў і немцаў, але яны апынуліся даволі хутка асіміляваны венгерскім насельніцтвам. У 1708 Эстэргам быў абвешчаны каралеўскім свабодным горадам. У 1869 годзе скончана будаўніцтва базілікі Св. Адальберта, якая стала самым вялікім храмам Венгрыі.
Падчас Другой сусветнай вайны знакаміты эстэргамскі мост праз Дунай быў ўзарваны нямецкімі войскамі. Да 2001 мост паміж Эстэргамам і Штуравам адсутнічаў, паміж абодвума гарадамі існавала толькі паромнае паведамленне. У 2000 пачалося аднаўленне моста, якое завяршылася год праз.
У Эстэргам з Будапешта ідзе чыгунка, а таксама шаша ўздоўж правага берага Дуная. Горад звязаны рэгулярным аўтобусным і чыгуначным паведамленнем з Будапештам і суседнімі гарадамі. Час шляху на цягніку і аўтобусе да Будапешта — трохі больш за гадзіну. Са славацкім горадам Штурава на іншым беразе Дуная Эстэргам злучае мост Марыі Валерыі.