wd wp Пошук:

Мост Марыі Валерыі

Мост Марыі Валерыі (славацк.: Most Márie Valérie; венг.: Mária Valéria híd) — мост праз Дунай, які злучае венгерскі горад Эстэргам і славацкі горад Штурава. Даўжыня моста складае 500 метраў. Атрымаў назву ў гонар эрцгерцагіні Марыі Валерыі, дачкі імператара Аўстра-Венгрыі Франца-Іосіфа.

Мост Марыі Валерыі з боку Эстэргама

Мост паміж двума гарадамі, пабудаваны па праекце Янаша Фекетэхазі быў адкрыты ў 1895 годзе і двойчы быў разбураны: у 1920 і ў 1944 годзе. 26 снежня 1944 года ён быў падарваны пры адыходзе нямецкіх войскаў. Пасля гэтага мост быў адноўлены толькі праз 60 гадоў і адкрыўся 11 кастрычніка 2001 года.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памежныя масты
Катэгорыя·1895 год у Еўропе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Масты Славакіі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1895 годзе
Катэгорыя·Штурава
Катэгорыя·Эстэргам
Катэгорыя·Масты паводле алфавіта
Катэгорыя·Масты цераз Дунай
Катэгорыя·Масты Венгрыі