wd wp Пошук:

Вацлаў III

Вацлаў III Пржэмысловіч (чэшск.: Václav III., венг.: Vencel, польск.: Wacław), (6 кастрычніка 1289 — 4 жніўня 1306, Оламаўц, Маравія) — кароль Венгрыі з 1301 па 6 снежня 1305 (каранацыя 27 жніўня 1301 у Секешфехервары, пад імем Ласла V), кароль Чэхіі з 21 чэрвеня 1305 (пад імем Вацлава III), князь Польшчы c 21 чэрвеня 1305 (пад імем Вацлава III).

Вацлаў III быў сынам Вацлава II, караля Чэхіі і Польшчы, і Юдзіты, дачкі імператара Рудольфа I Габсбурга, апошні з роду Пржэмысловічаў.

Кароль Венгрыі

У 1301 годзе яго бацька адмовіўся ад венгерскай кароны на яго карысць. 27 жніўня 1301 года Вацлаў быў каранаваны пад імем Ладзіслава V (ці па-венгерску Ласла). У той момант Венгрыя фактычна ўяўляла сабой некалькі княстваў, і каралём яго прызналі толькі кіраўнікі земляў, якія адпавядаюць сучасным Славакіі (Матуш Чак і Аба), Бургенланду і сталіцы Будзе.

У 1303 Аба і Чак вырашылі перайсці на бок Карла Роберта Анжуйскага. Вацлаў заклікаў на дапамогу свайго бацьку. Прыбыўшы з Прагі з вялікай арміяй бацька ўзяў цвёрды кантроль над Будай, але, ацаніўшы сітуацыю на месцы, ён забраў сына і карону і вярнуўся ў Чэхію.

Пасля смерці бацькі Вацлаў вырашыў адмовіўся ад венгерскай кароны на карысць Атона III, герцага Ніжняй Баварыі, (6 снежня 1305). У 1307 годзе Атон патрапіў у палон і ў 1308 годзе адрокся ад кароны на карысць Карла Роберта.

Польшча

У 1305 годзе Вацлаў III ажаніўся з дачкой тэшынскага князя Мешка I, Віёле Елізавеце з дынастыі Пястаў. 4 жніўня 1306 года забіты пры загадкавых акалічнасцях у Оламаўцы, падчас падрыхтоўкі да паходу ў Польшчу.

Зноскі

  1. 1 2 3 Czech National Authority Database Праверана 14 красавіка 2021.
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Каралі чэшскія
Памерлі ў 1306 годзе
Каралі польскія
Асобы
Пржэмысловічы
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў Празе
Каралі венгерскія
Дынастыя Пржэмысловічаў
Кіраўнікі Еўропы XIV стагоддзя
Нарадзіліся ў 1289 годзе
Памерлі 4 жніўня
Нарадзіліся 6 кастрычніка
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Памерлі ў Оламаўцы