wd wp Пошук:

Эдуардас Бальсіс

Эдуа́рдас Ко́ста Бальсі́с (літ.: Eduardas Balsys; 20 снежня 1919, Мікалаеў, Украіна — 3 лістапада 1984, Друскінінкай) — савецкі літоўскі кампазітар, педагог, грамадскі дзеяч. Народны артыст СССР (1980). Лаўрэат пяці Дзяржаўных прэмій Літвы (1958, 1960, 1967, 1969, 1974).

Біяграфія

Нарадзіўся ва Украіне, яго маці была паволжскай немкай. Калі Эдуардасу было два гады, сям’я пераехала ў Скуодас (Літва), дзе ён пачаў вучыцца музыцы і гуляць у футбол. У 1928 годзе сям’я пераехала ў Клайпеду, а ў 1939 годзе, пасля анексіі Клайпедскага края Германіяй, — у Крацінгу, затым у Палангу.

У 1937 годзе гуляў за футбольны клуб «KSS Klaipėda», выйграўшы з ім чэмпіянат краіны, а ў 1938 годзе стаў членам зборнай Літвы па футболе[1].

Да 1939 года вучыўся ў Клайпедскай гімназіі, дзе спяваў у тхару і вывучаў мастацтва ігры на альце і тубе, таксама быў вядомы як таленавіты баскетбаліст. У 1940 годзе скончыў Каўнаскае ваеннае вучылішча(літ.) бел. ў званні лейтэнанта, пачаўшы падчас навучання пісаць песні і маршы. У 19411945 гадах быў настаўнікам у сярэдняй школе ў Крацінзе.

У 19451950 гадах вучыўся ў Каўнаскай кансерваторыі па класе кампазіцыі прафесара А. Рачунаса і адначасова выкладаў музыку ў школе. У 1953 годзе скончыў аспірантуру Ленінградскай кансерваторыі (клас прафесара В. Валошынава). З 1953 года — выкладчык Літоўскай кансерваторыі (клас кампазіцыі, тэарэтычных прадметаў), з 1959 года — загадчык кафедры кампазіцыі, з 1969 года — прафесар.

У 19541962 гадах — выканаўчы сакратар, у 1962—1971 гадах — старшыня Саюза кампазітараў Літоўскай ССР. У 19621974 і з 1979 года — сакратар кіравання Саюза кампазітараў СССР. Член Саюза кінематаграфістаў Літоўскай ССР[2].

У 19631974 Дэпутат Вярхоўнага Савета Літоўскай ССР 6-7-га скліканняў.

Напісаў вялікую колькасць музычных твораў, у тым ліку оперу, балет, музыку да кінастужак[3].

Памёр 3 лістапада 1984 года ў г. Друскінінкай (паводле іншых крыніцах — у Вільнюсе[4]). Пахаваны ў Вільнюсе на Антакальніскіх могілках.

Творчасць

Асноўныя творы: опера «Падарожжа ў Тыльзіт» (паст. 1980), балет «Эгле, каралева вужоў» (паст. 1960; экранізаваны ў 1965), араторыя «Не чапайце сіні глобус» (1969); кантаты; 2 канцэрты для скрыпкі з аркестрам; канцэрт для скрыпкі сола; «Драматычныя фрэскі» для скрыпкі, фартэпіяна і аркестра; Сімфонія-канцэрт для аргана, духавых і ударных інструментаў; песні, музыка да кінафільмаў і драматычных спектакляў; эстрадная музыка.

Зноскі

  1. Vytautas Saulis ir Gediminas Kalinauskas. «Lietuvos futbolas, 1922—1997 m.: istorinė apybraiža» // Vilnius, «Diemedis», 1997. 37 p.
  2. Бальсис, Едуардис Костович — RuData.ru(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2013. Праверана 9 сакавіка 2013.
  3. Adeodatas Tauragis. Eduardas Balsys. Tarybų Lietuvos enciklopedija, T. 1 (A-Grūdas). — Vilnius: Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1985. — 177—178 psl.
  4. Бальсис Эдуардас Косто - Музыкальный словарь - Энциклопедии & Словари(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2013. Праверана 9 сакавіка 2013.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (43):
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Літоўскай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кінакампазітары СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты Літвы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1919 годзе
Катэгорыя·Кампазітары XX стагоддзя
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы СССР
Катэгорыя·Кампазітары Літвы
Катэгорыя·Кампазітары СССР
Катэгорыя·Кампазітары-песеннікі
Катэгорыя·Народныя артысты СССР
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Музычныя педагогі XX стагоддзя
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Крацінгі
Катэгорыя·Члены Саюза кампазітараў СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Выкладчыкі Літоўскай акадэміі музыкі і тэатра
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Літоўскай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Оперныя кампазітары
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Кінакампазітары Літвы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мікалаеве
Катэгорыя·Памерлі ў Друскінінкаі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Літоўскай ССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1984 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Антакальніскіх могілках
Катэгорыя·Выпускнікі Літоўскай акадэміі музыкі і тэатра
Катэгорыя·Памерлі 3 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 снежня
Катэгорыя·Музычныя педагогі Літвы
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Балетныя кампазітары
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты СССР
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Літвы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Народныя артысты Літоўскай ССР
Катэгорыя·Музычныя педагогі СССР