wd wp Пошук:

Паланга

Паланга́[2] (літ.: Palanga) — горад у заходняй Літве, на ўзбярэжжы Балтыйскага мора, утварае гарадское самакіраванне ў складзе Клайпедскага павета.

Паланга з’яўляецца самым вядомым літоўскім курортам. Насельніцтва складае каля 17,6 тыс. чалавек. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Жамойць.

Гісторыя

Археалагічныя знаходкі сцвярджаюць, што чалавечыя паселішчы з’явіліся тут 5000 гадоў таму. У Х стагоддзі гэта тэрыторыя засялялася куршскімі плямёнамі. Упершыню Паланга ўзгадваецца ў тэўтонскіх хроніках у 1253 годзе.

Паселішча мела важнае палітычнае значэнне: тут быў адзіны выхад Вялікага Княства Літоўскага да Балтыйскага мора, акрамя таго, Паланга знаходзілася паміж Тэўтонскім ордэнам з поўдня і Лівонскім ордэнам з поўначы. Згодна з паданнем у Паланзе жыла Бірута, жонка Кейстута, маці Вітаўта. Тэўтонскае войска некалькі разоў разбурала паселішча, але пасля Грунвальдскай бітвы Паланга канчаткова засталася ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. З 1773 да 1775 года Паланга была перададзеная віленскаму біскупу Ігнацыю Масальскаму.

Палац Тышкевічаў

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Паланга ўвайшла ў 1795 у склад Віленскай губерні, у 1796 — у склад Літоўскай губерні, у 1801 — у склад Літоўска-Віленскай губерні (1801—1840). У 1819 прыморскае мястэчка Паланга з акругай са складу Цельшаўскага павета былі перададзены ў склад Курляндскай губерні, але ў 1827 зноў вернуты ў склад Літоўска-Віленскай губерні, а пасля 23 красавіка 1829 зноў уключана ў склад Курляндскай губерні[3].

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай уладарамі паселішча былі Патоцкія, Несялоўскія, а ў 1824 годзе яго набыў Міхал Тышкевіч. Паланга належала Тышкевічам да 1940 года. З 1919 да 1921 года Паланга ўваходзіла ў склад Латвіі. Тэрытарыяльную спрэчку паміж Літоўскай Рэспублікай і Латвіяй разглядаў міжнародны суд Лігі Нацый і з 21 сакавіка 1921 года горад быў перададзены Літве. У 1933 годзе Паланга атрымала статус горада.

У 1897 годзе Тышкевічы пабудавалі тут выдатны палац, у якім пасля рэстаўрацыі ў 1963 годзе і да нашых дзён размясціўся музей бурштыну.

Спорт

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. Resident population by city / town at the beginning of the yearStatistics Lithuania, 2019. Праверана 19 чэрвеня 2022.
  2. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
  3. Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Ковенская губерния… С. 22.
  4. https://www.liepaja.lv/sadraudzibas-pilsetas/

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Населеныя пункты Клайпедскага павета
Катэгорыя·Паланга
Катэгорыя·Гарады Літвы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Масальскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Тышкевічы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак