wd wp Пошук:

Шырын Акінэр

Шырын Акінэр (16 чэрвеня 1943 — 6 красавіка 2019) — брытанская мовазнаўца, даследніца славянскіх і цюркскіх моваў і літаратураў, эксперт па Цэнтральнай Азіі, даследніца беларускіх кітабаў.

Біяграфія

Нарадзілася 16 чэрвеня 1943 года ў горадзе Дака, Брытанскай Індыі, у сям’і пакістанскага амбасадара і валійкі[2]. Вучылася ў Лонданскім ўніверсітэце, дзе здабыла першую навуковую ступень у сферы cлавянскага мовазнаўства і турэцкай мовы і літаратуры (асманскай і сучаснай). У 1980 годзе ва Універсітэцкім каледжы Лондана абараніла дактарат на тэму «Рэлігійная лексіка татарска-беларускага кітаба са збораў Брытанскай бібліятэкі».[3]

З 1970-х гадоў Шырын Акінэр падтрымлівала цесныя кантакты з брытанскімі беларусамі, перадусім з Беларускай бібліятэкай імя Францішка Скарыны і яе кіраўніком айцом Аляксандрам Надсанам.

Выкладала ў школе ўсходніх і афрыканскіх даследаванняў. У 2013 годзе была ўганараваная прэміяй імя Чынгіза Айтматава за шматгадовае вывучэнне рэгіёну.

Таксама Шырын Акінэр даследавала творчасць беларускіх пісьменнікаў у Польшчы. У 1982 годзе ў Беластоку выйшла яе праца «Сучасныя беларускія пісьменнікі ў Польшчы», а ў 1984 годзе ў Лондане — кніга «Мініяцюры» Сакрата Яновіча па-беларуску і па-англійску ў яе перакладзе Шырын Акінэр і з яе прадмовай.

Шырын Акінэр памерла 6 красавіка 2019 года[4].

Сям’я

Першы муж Шырын Акінэр быў забіты ў аўтакатастрофе неўзабаве пасля нараджэння яе сына Мэціна. У 1973 годзе яна выйшла замуж за Дэвіда Мітчэла[5].

Крытыка

У 2005 годзе праваабарончыя арганізацыі, няўрадавыя арганізацыі і былы амбасадар Вялікабрытаніі ва Узбекістане Крэйг Мюрэй абвінавацілі Шырын Акінэр у распаўсюдзе неаб’ектыўнай і прапагандысцкай справаваздачы аб Андыжанскім расстрэле 13 мая 2005 ва Узбекістане.[6]. Крэйг Мюрэй заклікаў Колін Бандзі, дырэктара Школы ўсходніх і афрыканскіх даследаванняў Лонданскага ўніверсітэта, прыняць меры супраць Шырын Акінэр за нібыта спрыянне падману, але той адмовіўся на падставе таго, што погляды Мюрэя былі «неабгрунтаванымі».

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France Record #12232669h // BnF catalogue généralParis: BnF. Праверана 26 сакавіка 2017.
  2. https://catalogue.bnf.fr/ark:/12148/cb12232669h
  3. https://ethos.bl.uk/OrderDetails.do?did=2&uin=uk.bl.ethos.236803
  4. https://fergana.agency/news/106427/
  5. http://www.absociety.org.uk/2019/04/18/shirin-akiner-1942-2019-in-memoriam/
  6. http://www.turkishweekly.net/comments.php?id=1818 Архівавана 17 лютага 2006.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 6 красавіка
Катэгорыя·Выпускнікі Лонданскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Беларусісты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дацы
Катэгорыя·Мовазнаўцы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Памерлі ў 2019 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1943 годзе