wd wp Пошук:

Шчытоўнік ігальчасты

Шчытоўнік ігальчасты[1] (Dryopteris carthusiana) — від травяністых раслін сямейства шчытоўнікавыя (Dryopteridaceae), распаўсюджаны ва ўмераных абласцях Еўразіі і Паўночнай Амерыкі.

Назва

Беларускія назвы — папараць балацяная ці баромец[1].

Апісанне

Шматгадовая расліна 60-90 см вышынёй. Плёнкі на хвосціках светла-бурыя, аднакаляровыя, яйкападобныя. Лісце двойчы пёрыстае, а ля аснавання тройчы пёрыстае, без залозістага апушэння, прамыя. Хвосцік тонкі (унутры 1 мм у дыяметры), роўны пласцінцы ці крыху карацей, зялёны. Сегменты 2-га і 3-га парадкаў плоскія, з незагорненымі бакамі. Сорусы развіваюцца звычайна толькі ў верхняй частцы пласцінкі ліста. Лісце манаморфнае, памірае зімой; пласціны светла-зялёныя. 2n = 164[2].

Распаўсюджанне

Еўропа: Данія, Фінляндыя, Ірландыя, Нарвегія, Швецыя, Вялікабрытанія, Аўстрыя, Бельгія, Чэхія, Германія, Венгрыя, Нідэрланды, Польшча, Славакія, Беларусь, Эстонія, Латвія, Літва, Малдавія, Расія, Украіна (у т. л. Крым), Албанія, Боснія і Герцагавіна, Балгарыя, Харватыя, Грэцыя, Італія, Чарнагорыя, Румынія, Сербія, Славенія, Францыя, Іспанія; Паўночная Амерыка: Канада, ЗША; Азія: Ліван, Турцыя, Арменія, Азербайджан, Грузія, Сіньцзян — Кітай; таксама культывуецца. Засяляе адкрытыя лясы, горныя лясы, багністыя лясы, вільготныя лясістыя схілы, берагі рэк і іглічныя плантацыі[3][4][2].

Галерэя

Зноскі

  1. 1 2 Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 47. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. 1 2 efloras.org (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 22 жовтня 2020. (англ.)
  3. npgsweb.ars-grin.gov (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 23 липня 2020. (англ.)
  4. efloras.org (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 26 жовтня 2020. (англ.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Шчытоўнікавыя
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Флора Азіі
Катэгорыя·Флора Еўропы