wd wp Пошук:

Шумер

Гарады Шумера
**Шумер** — старажытная [краіна](/Краіна "Краіна") ў Паўднёвай [Месапатаміі](/Месапатамія "Месапатамія"), на землях сучаснага [Ірака](/Ірак "Ірак"). Існавала ў 4—2 тыс. да н.э.

Гісторыя

Старажытныя паселішчы на землях поўдня Месапатаміі вядомы з VI тыс. да н.э (так званы Убейдскі перыяд. З 2-й пал. IV тыс. да н.э. вылучаецца асабіста шумерскі этап. У сваю чаргу, ён падзяляецца на наступныя перыяды:

Мяркуюць, што ў першай палове II тыс. да н.э. шумеры былі асіміляваны суседзямі-семітамі, аднак шумерская мова і культура працягвалі аказваць моцны ўплыў на народы Месапатаміі да пачатку I тыс. да н.э.

Насельніцтва

Асноўны артыкул: Шумеры Некаторыя даследчыкі лічаць, што да з’яўлення шумераў у ніжняй Месапатаміі жылі прадстаўнікі іншага народа, носьбіты так званай «бананавай мовы». Месца, адкуль мігрыравалі продкі шумераў пакуль ня вызначана. Таксама існуе канцэпцыя, паводле якой шумеры — аўтахтоннае насельніцтва ніжняй плыні Тыгра і Еўфрата. Яны не адрознівалі сябе па культуры ад акадцаў і карысталіся агульнай саманазвай «чарнагаловыя». Роднаснасць іх мовы з мовамі іншых груп пакуль не ўсталявана.

Шумеры былі стваральнікамі адной з першых развітых цывілізацый у гісторыі чалавецтва. Іх асноўнымі заняткамі былі земляробства, жывёлагадоўля, рыбалоўства, рамёствы. Развіццё сельскай гаспадаркі стала магчымым толькі дзякуючы будаўніцтву складанай ірыгацыйнай сістэмы, што ўключала дамбы, вадасховішчы і каналы. Шумер — урадлівая краіна, але бедная на драўніну і металы. Для іх забеспячэння яе жыхары наладзілі развітую сетку гандлёвых адносінаў на Блізкім Усходзе, краінах Персідскага заліва і, магчыма, Індастане. Разам з гандлем распаўсюджваліся тавары і веды, назапашаныя прадстаўнікамі цывілізацыі.

Шумеры стварылі першую сістэму пісьма ў форме клінапісу, на яе аснове — гаспадарчыя і гістарычныя запісы, літаратуру і пісаныя законы. Шумерскімі майстрамі былі вынайдзены плуг, арка, купал, форма зікурата, меднае і бронзавае ліццё. Шумерам таксама належылі найбольш старажытная сістэма метралогіі, вылучэнне задыякальных сузор’яў, традыцыя сядзець за сталом і карыстацца стулам, міф пра сусветны патоп.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Істотныя артыкулы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Шумер
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Былыя краіны