wd wp Пошук:

Урук

Уру́к — старажытны горад-дзяржава ў Шумеры (шумерскае Унуг, біблейскае Эрэх, грэч. Архоя), на яго месцы сучасны пасёлак Варка (за 65 км на паўночны захад ад г. Насірыя ў Іраку).

У XXVIII ст. да н.э. вядомы паўлегендарны правіцель Урука Гільгамеш. Пад гегемоніяй Урука ў XXVIII — XXVII ст. да н.э. аб’яднаны гарады-дзяржавы Паўднёвага Двухрэчча. Пры цару Лугальзагісі ў XXIV ст. да н.э. Урук — сталіца Шумера. Заваяваны ў XXIV ст. да н.э. Сарганам Старажытным і ўвайшоў у склад яго дзяржавы. У канцы XXII ст. да н.э. яго цар Утухегаль стварыў у Двухрэччы аб’яднанае «царства Шумера і Акада». Урук заставаўся важным горадам да канца I тыс. да н.э. У VIII—II ст. да н.э. — аўтаномны храмавы горад у складзе вавілонскага, потым ахеменідскага і селеўкідскага царстваў. Разбураны Сасанідамі ў III ст. н.э.

3 пач. ХХ ст. вядуцца сістэматычныя раскопкі. Да першых вядомых культавых будынкаў адносіцца так званы Белы храм ва Уруку (кан. IV тыс. да н. э.), які захаваўся ў руінах. Ён складаўся з двух частак — гліняных тэрасы і платформы, дзе знаходзілася свяцілішча. На іх можна было ўзысці па лесвіцах, выкладзеных з пліт вапняку. Вонкавыя паверхні платформы і фасады свяцілішча аформлены плоскімі лапаткамі. Дзякуючы вялікім памерам, афарбоўцы сцен у белы колер храмавы комплекс вылучаўся сярод радавой гарадской забудовы.

Зноскі

  1. 1 2 Guinness World Records 2019Guinness World Records Limited, 2018. — P. 162. — 256 p. — ISBN 978-1-912286-46-1

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Урук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва
Катэгорыя·Гарады Шумера
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных