wd wp Пошук:

Еўфрат

Еўфра́т (араб. араб. Шат-эль-Фурат‎‎) — рака ў Турцыі, Сірыі і Іраку, самая вялікая ў Заходняй Азіі.

Даўжыня (ад вытоку ракі Мурат) 3065 км, ад сутокаў рэк Мурат і Карасу 2700 км, плошча вадазбору 673 тыс. км².

Апісанне

Пачынаецца ў гарах Армянскага нагор’я. У верхнім цячэнні праразае хрыбты Армянскага нагор’я Малацья і Эргані ў вузкай цясніне, потым цячэ ў глыбокай даліне па пустынным плато Джэзірэ, у ніжнім цячэнні — па Месапатамскай нізіне. Пасля зліцця з ракою Тыгр утварае раку Шат-эль-Араб, якая ўпадае ў Персідскі заліў.

Галоўныя прытокі: Тахма, Гёксу (справа), Беліх, Хабур (злева), упадаюць у Еўфрат у верхнім і сярэднім цячэнні; у Іраку да Еўфрата падыходзяць толькі сухія даліны — вадзі, якія запаўняюцца вадой пасля моцных дажджоў.

Жыўленне снегава-дажджавое. Веснавое разводдзе і летняя межань. У ніжнім цячэнні рэчышча абвалавана ад разводдзяў.

Сярэдні гадавы расход вады каля горада Хіт (Ірак) 840 м³/с, у ніжнім цячэнні памяншаецца да 300—400 м³/с ад выпарэння і выкарыстання вады на арашэнне (уздоўж берагоў Еўфрата на Месапатамскай нізіне — паласа аазісаў).

Еўфрат суднаходны да горада Хіт.

На рацэ вадасховішчы Кебан, Атацюрк (Турцыя), Эль-Асад (Сірыя). На Еўфраце — гарады Бірэджык (Турцыя), Рака, Дэйр-эз-Зор (Сірыя), Рамады, Эль-Фалуджа, Эль-Куфа, Эс-Самава, Насірыя (Ірак).

У гісторыі

Міжрэчча Еўфрата і Тыгра — адзін са старажытных асяродкаў цывілізацыі, дзе знаходзіліся дзяржавы Асірыя, Вавілонія, Шумер; на беразе Еўфрата быў размешчаны горад Вавілон.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Артыкулы пра рэкі без даўжыні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Рэкі Ірака
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Рэкі Турцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Басейн Шат-эль-Араба
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Рэкі Сірыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта