wd wp Пошук:

Чэлекен

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0} Чэлеке́н (туркм.: Çeleken) — паўвостраў на захадзе Туркменістана, амываецца водамі Каспійскага мора. Тэрыторыя - каля 677 км². Насельніцтва (2010 г.) - 29 131 чал.

Геаграфія

Паўвостраў Чэлекен месціцца на паўднёвым усходзе Каспійскага мора. Да 1925 г. з’яўляўся востравам. Ператварыўся ў паўвостраў у выніку паніжэння ўзроўню Каспія. Паверхня ўяўляе пагорыстую раўніну з паніжэннямі і пясчана-ракушачнікавымі косамі ўздоўж узбярэжжа. У цэнтральнай частцы ўзвышанасць Чакрак, якая абрываецца на захадзе высокім уступам (каля 20 м). Найвышэйшы пункт не перавышае 100 м. Маюцца саланчакі і неактыўныя гразевыя вулканы.

На Чэлекене ёсць некалькі салёных азёр з разнастайным колерам вады, што тлумачыцца розніцай у насычанасці бактэрыямі. Паверхневых вадацёкаў няма. Прэсная вада выходзіць на паверхню разам з нафтай, насычана ёда-бромнымі солямі і не прыдатная для піцця. Вада для спажывання транспартуецца па трубах з Туркменбашы.

Карысныя выкапнінафта, азакерыт, бром, сульфаты, пірыт, галеніт, свінец і інш.

Клімат засушлівы субтрапічны. Надвор’е залежыць ад пануючых вятроў. Сярэдняя зімовая тэмпература — +3,1 °C. Сярэдняя летняя тэмпература — +26,2 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 120 мм.

Прырода

Флора прадстаўлена некалькімі дзесяткамі відаў раслін, характэрных для пустыні, у тым ліку палынам, тамарыскам, акацыяй, саксаулам. Жывёльны свет блізкі да іншых пустынных рэгіёнаў Туркменістана. На ўзбярэжжы шмат птушак, у тым ліку фламінга, тут зімуюць каспійскія цюлені.

Гісторыя

У розных крыніцах Чэлекен узгадваўся пад назвай Чаракан (перс.: چهارکن, літаральна “чатыры багацці”) з XIV ст. як востраў. На рускіх картах XVII ст. быў вядомы як Нефтяной востраў. Быў населены туркменамі агурджале і ёмутлар, якія займаліся рыбалоўствам, здабычай нафты і азакерыту, жывёлагадоўляй. У канцы XVIII ст. на Чэлекене налічвалася каля 3 тысяч нафтавых калодзежаў.

У 1921 г. Чэлекен увайшоў у склад Туркменістана. У 1925 г. у выніку паніжэння ўзроўню Каспійскага мора стаў паўвостравам. З 1961 г. з’яўляецца асноўным цэнтрам нафтаздабычы ў Туркменістане.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Паўвостравы Азіі
Катэгорыя·Паўвостравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Паўвостравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Геаграфія Туркменістана
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Множныя параметры