wd wp Пошук:

Бром

Бром

Бром (лац.: Bromum) Brхімічны элемент VII групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 35. Адносіцца да галагенаў. Адкрыты ў 1826 годзе Антуанам Жэромам Баларам.

Цяжкая чырвона-бурая вадкасць з моцным непрыемным пахам. Атамная маса 79,904, шчыльнасць 3102 кг/м³. Тэмпература плаўлення: -7,2 °C. Тэмпература кіпення: 58,8 °C.

Прыродныя крыніцы

Па ўтрыманні ў зямной кары займае 50-е месца сярод усіх элементаў. З-за высокай хімічнай актыўнасці сустракаецца толькі ў выглядзе злучэнняў. Здабываецца пераважна з марской вады і расолаў саляных азёраў.

Прымяненне

Прымяняецца ў хімічнай прамысловасці для атрымання розных бромістых соляў і арганічных злучэнняў (лекавых прэпаратаў, слёзатачывага газу), у фатаграфічным працэсе.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Хімічныя элементы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра хімічныя рэчывы без шаблонаў-картак