wd wp Пошук:

Ракушачнік

Раку́шачнік, ракушняк — разнавіднасць вапняку, пераважна складзеная з цэлых ракавін марскіх жывёл і іх кавалкаў.

Ракушачнік утвараецца ў літаральнай і сублітаральнай зонах акіянаў і мораў. Паводле складу падзяляецца на брахіяпадобны, гастрападобны, нумулітавы і інш. Валодае невялікай цвёрдасцю і шчыльнасцю. Аб’ёмная маса 1,1—2,24 г/см³. Лёгка паддаецца механічнай апрацоўцы.

Ракушачнік выкарыстоўваецца ў якасці сценавога і дэкаратыўнага будаўнічага матэрыялу, напаўняльніка (у выглядзе пяску і друзу) у вытворчасці лёгкага бетону і ў вытворчасці вапны, цэменту і вапнавай мукі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Асадкавыя горныя пароды
Катэгорыя·Будаўнічыя матэрыялы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі