wd wp Пошук:

Чына гладкая

Чы́на гла́дкая, Сачавічнік гладкі[3] (Lathyrus laevigatus) — кветкавая расліна з роду Чына (Lathyrus) сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 70 см з паўзучым карэнішчам чорна-бурага колеру. Сцябло прамое, голае ў ніжняй частцы і разгалінаванае ў верхняй. Лісце складанае, з 3—6 пар ланцэтных, эліптычных або падоўжана-яйкападобных лісткоў. Кветкі паніклыя, залаціста-жоўтага колеру. Плод — боб.

Пашырэнне і экалогія

З’яўляецца эндэмікам флоры Еўропы, рэліктавы від на ўсходняй мяжы арэала. Пераважна распаўсюджаны ў Альпах, Пірэнеях, Апенінах, Карпатах і на Балканах[4]. Расце ў асветленых месцах у вільготных лясах, зарасніках арэшніку і шэрай вольхі. Цвіце ў красавіку—чэрвені. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна (карэнішчам).

Ахоўны статус

Від занесены ў Чырвоныя кнігі Беларусі (III катэгорыя[5]), Літвы, Расіі (Леніградскай, Пскоўскай і Цвярской абласцей[6]), Украіны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 91. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Orobus laevigatus Waldst. & Kit.
  4. Чина гладкая Lathyrus laevigatus (Waldst. et Kit.) Fritsch // Красная книга Украины(руск.)
  5. Lathyrus laevigatus (Waldst. et Kit.) Gren. // Растения белоруссии (Гербарий ЦБС НАН Беларуси MSKH) (руск.)
  6. Lathyrus laevigatus (Waldst. & Kit.) Gren // Информационно-аналитическая система «Особо охраняемые природные территории России» (ИАС «ООПТ РФ») (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Чына
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўропы