Чудаўскі раён (руск.: Чу́довский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Наўгародскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Чудава.
Плошча тэрыторыі — 2331,8 км². Раён размешчаны на поўначы Наўгародскай вобласці. На поўначы і паўночным захадзе раён мяжуе з Кірышскім і Тосненскім раёнам Ленінградскай вобласці, на поўдні — з Наўгародскім, а на паўднёвым усходзе — з Малавішэрскім раёнам Наўгародскай вобласці.
Асноўныя рэкі — Волхаў (75 км) і яго прытокі Палісць (49 км), Керасць (65 км), Аскуя (114 км), Пчоўжа (157 км), Цігада (143 км). У межах раёна суднаходны толькі Волхаў.
У раёне 16 азёр агульнай плошчай 112 га. Найбуйнейшыя — Хоціна (плошча 150 га), Падаролле (118 га), Астроўскае (81 га).