wd wp Пошук:

Чудаўскі раён

Чудаўскі раён (руск.: Чу́довский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Наўгародскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Чудава.

Геаграфія

Плошча тэрыторыі — 2331,8 км². Раён размешчаны на поўначы Наўгародскай вобласці. На поўначы і паўночным захадзе раён мяжуе з Кірышскім і Тосненскім раёнам Ленінградскай вобласці, на поўдні — з Наўгародскім, а на паўднёвым усходзе — з Малавішэрскім раёнам Наўгародскай вобласці.

Асноўныя рэкі — Волхаў (75 км) і яго прытокі Палісць (49 км), Керасць (65 км), Аскуя (114 км), Пчоўжа (157 км), Цігада (143 км). У межах раёна суднаходны толькі Волхаў.

У раёне 16 азёр агульнай плошчай 112 га. Найбуйнейшыя — Хоціна (плошча 150 га), Падаролле (118 га), Астроўскае (81 га).

Зноскі

  1. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
  2. http://www.gks.ru/dbscripts/munst/munst49/DBInet.cgi?pl=8006001
Тэмы гэтай старонкі (3):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Раёны Наўгародскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных