Кірышскі раён (руск.: Ки́ришский райо́н) — тэрытарыяльнае і муніцыпальнае ўтварэнне ў складзе Ленінградскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Кірышы.
Размешчаны на поўдні Ленінградскай вобласці ў басейне ракі Волхаў і яго прытоку Пчоўжы. Плошча раёна 3019,3 км². Адно з азёр раёна — Бабінскае. Мяжуе на поўначы — з Волхаўскім муніцыпальным раёнам; на ўсходзе — з Ціхвінскім муніцыпальным раёнам; на поўдні — з Наўгародскай вобласцю (Любыцінскі, Малавішарскі і Чудаўскі раёны); на захадзе — з Тосненскім муніцыпальным раёнам; на паўночным захадзе — з Кіраўскім муніцыпальным раёнам. Адлегласць ад адміністрацыйнага цэнтра раёна да Санкт-Пецярбурга — 176 км.