wd wp Пошук:

Ціхан Піменавіч Бумажкоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бумажкоў.

Ці́хан Пі́менавіч Бумажко́ў (30 чэрвеня 1910, пасёлак Свіягіна[1] (цяпер Спаскі раён, Прыморскі край[2]) — лістапад ці 1 снежня 1941) (па іншых даных, 2 ліпеня 1909, горад Дальнерэчанск Прыморскага краю — 23 верасня 1941) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Палескай вобласці падчас Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1941)[1].

Біяграфія

Выхадзец з беднай сялянскай сям’і.

У 1907 годзе сям’я ў пошуках заробку пераехала з Магілёўскай губерні ў Прымор’е (дзе і нарадзіўся Ціхан), а ў 1922 годзе вярнулася на радзіму. У 1930[3] скончыў школу рабочай моладзі ў Княжыцах[4].

Член УКП(б) з 1930 года. Скончыў Мінскі хіміка-тэхналагічны тэхнікум у 1933. У 1933—1935 гадах — у Чырвонай Арміі. З 1935 года — дырэктар завода, затым — старшыня Петрыкаўскага райвыканкама Палескай вобласці БССР, з ліпеня 1939 — першы сакратар Акцябрскага райкама КП(б)Б Палескай вобласці. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР з 1939 года[1].

У канцы чэрвеня 1941 года стаў адным з арганізатараў знішчальнага батальёна, а затым на яго аснове — партызанскага атрада «Чырвоны Кастрычнік», аднаго з першых на Беларусі, у якім стаў камісарам. Узаемадзейнічаючы з часткамі Чырвонай Арміі, атрад наносіў удары па тылах і штабах супраціўніка, знішчаў масты, праводзіў дыверсіі. Так, 16—18 ліпеня быў разгромлены штаб нямецкай дывізіі ў вёсцы Воземля Акцябрскага раёна: акрамя палонных былі захопленыя 55 браня- і аўтамашын, 2 радыёстанцыі, 27 матацыклаў, 45 коней з вазамі і грузам, штабныя дакументы. 6 жніўня Бумажкоў і камандзір атрада Фёдар Паўлоўскі першымі з партызан былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза[1].

У жніўні 1941 года быў адкліканы ў Чырвоную Армію і накіраваны на Паўднёва-Заходні фронт начальнікам палітаддзела кавалерыйскай групы ў корпусе А. І. Гарадавікова.

Загінуў пры выхадзе з акружэння ў баі ў раёне вёскі Оржыца Палтаўскай вобласці[1].

Узнагароды

Памяць

Паштовая марка СССР

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 Бумажков Тихон Пименович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 91. — 737 с.
  2. У трэцім выданні Вялікай Савецкай энцыклапедыі месцам нараджэння пазначаны Чавускі раён Магілёўскай вобласці
  3. Бумажков, Тихон Пименович (руск.)
  4. Княжицкая средняя общеобразовательная школа
  5. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза тт. Бумажкову Т. П. и Павловскому Ф. И., особо отличившимся в партизанской борьбе в тылу против германского фашизма» от 6 августа 1941 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1941. — 17 августа (№ 36 (151)). — С. 1.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1910 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Прыморскай вобласці (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Памерлі ў 1941 годзе
Катэгорыя·Памерлі 1 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў Палтаўскай вобласці
Катэгорыя·Першыя сакратары райкамаў КПБ
Катэгорыя·Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Прыморскім краі
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання