wd wp Пошук:

Цятна

Ця́тнавозера ў Беларусі, у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ужыца (выцякае з возера), за 32 км на паўночны ўсход ад горада Верхнядзвінск, за 2 км на ўсход ад вёскі Дубровы.

Плошча паверхні Цятна 1,28 км². Найбольшая глыбіня 7,1[1] м. Даўжыня 1,9 км, найбольшая шырыня 1,2 км. Даўжыня берагавой лініі 4,68 км. Аб’ём вады 1,36 млн. м³. Плошча вадазбору 20,5 км².

Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 5–7 м, спадзістыя, пад лесам і хмызняком. Берагі нізкія, забалочаныя і парослыя хмызняком.

У возера ўпадаюць некалькі ручаёў, на поўдні выцякае рака Ужыца.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, гусцяра, краснапёрка, мянтуз, лінь, акунь і іншыя рыбы.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Азёры Верхнядзвінскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Басейн Вужыцы