wd wp Пошук:

Цярнопаль

Цярнопаль ці Тэрнопіль[3] (укр.: Тернопіль), да 1944 года — Тарнопаль (укр.: Тарнополь) — горад ва Украіне, палітыка-адміністрацыйны, эканамічны і культурны цэнтр Цярнопальскай вобласці. Адзін з найбуйнейшых гарадоў гістарычных земляў Галіцыя і Падолле. Плошча — 86 км². Насельніцтва — 225 286 чалавек (2022).

Размешчаны на рацэ Серат. Знаходзіцца ў цэнтры Заходняй Украіны, на перасячэнні важных аўтамабільных і чыгуначных шляхоў. Міжнародны аэрапорт «Тэрнопіль» размешчаны за 3 км на ўсход ад горада.

Гісторыя

Горад заснаваны ў 1540 годзе Янам Аморам Тарноўскім. Да 1569 года ў складзе Церабаўлянскага староства (пазней павета) Рускага ваяводства Каралеўства Польскага. У 1569—1772 гадах у складзе Рэчы Паспалітай — Церабаўлянскі павет Галіцкай зямлі Рускага ваяводства; у 1772—1810, 1815—1867 — цэнтр Цярнопальскай акругі ў складзе Галіцка-Уладзімірскага каралеўства, 1810—1815 — Цярнопальскай губерні Расійскай імперыі, 1854—1939 — адміністрацыйны цэнтр Цярнопальскай акругі ў складзе розных дзяржаў: Аўстрыйскай імперыі, Аўстра-Венгрыя, ЗУНР, ГРСР, Польскай Рэспублікі. З 1920 г. — адміністрацыйны цэнтр ваяводства, з 1939 г. — вобласці. З канца 1918 да 2 студзеня 1919 года Тарнопаль быў сталіцай Заходнеўкраінскай Народнай Рэспублікі, а з 8 ліпеня па 21 верасня 1920 — сталіцай марыянеткавай бальшавіцкай дзяржавы — Галіцкай ССР. Падчас нацысцкай акупацыі (1 жніўня 1941 — красавік 1944) у складзе акругі Галіцыя.

Заступніцай горада лічаць Святую Тэклю. Перад Другой сусветнай вайной алтар з яе выявай знаходзіўся ў дамініканскім касцёле — цяпер сабор Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны.

Да 2018 года — цэнтр Цярнопальскага гарсавета. З 2018 года — цэнтр гарадской грамады Цярнопаля.

Адукацыя

У Цярнопалі дзейнічае каля 40 навучальных устаноў, больш 10 вышэйшых навучальных устаноў і іх філіялаў, у тым ліку:

Вядомыя асобы

Галерэя

Зноскі

  1. сайт — 1990. — С. 5.
  2. English Wikipedia community Wikipedia — 2001.
  3. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Цярнопаль
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Гарады Цярнопальскай вобласці