Цэлясцін Лявонавіч Бурсты́н[1] (28 студзеня 1888, г. Цярнопаль (Галіцыя) — 21 кастрычніка 1938) — беларускі матэматык, доктар філасофіі (1912), акадэмік АН БССР (1931), прафесар (1929)[2].
Скончыў Венскі ўніверсітэт у 1911 годзе[2].
Член Камуністычнай партыі Аўстрыі з 1925 года. З-за сваіх левых поглядаў не здолеў знайсці ў Аўстрыі работу па спецыяльнасці[2]. У 1929 годзе па запрашэнні БДУ пераехаў у Мінск[2]. Працаваў загадчыкам кафедры вышэйшай матэматыкі БДУ[2]. Быў членам ВКП(б).
У 1931—1937 гадах дырэктар Фізіка-тэхнічнага інстытута АН БССР. З 1936 года акадэмік-сакратар Аддзялення прыродазнаўчых і матэматычных, прыродазнаўчых і тэхнічных навук АН БССР[3]. Пражываў у кватэры № 43 Дома спецыялістаў па вул. Савецкай у Менску.
Арыштаваны 11 снежня 1937 года ва ўласнай кватэры. Асуджаны за «шпіёнскую дзейнасць на карысць Аўстрыі і Польшчы». Загінуў (не вытрывала катаванняў сэрца) у мінскай турме НКУС 2.10.1938. Рэабілітаваны пастановай намесніка галоўнага ваеннага пракурора БВА 2.3.1956. Асабовая справа Б. № 5560-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі[4].
Навуковыя працы па дыферэнцыяльнай геаметрыі, дыферэнцыяльных раўнаннях, алгебры[2]. Разам з Э. Гурса(руск.) бел. і Э. Картанам(руск.) бел. распрацаваў тэорыю супольнасці сістэм дыферэнцыяльных раўнанняў Пфафа(руск.) бел.. Распрацаваў арыгінальныя метады інтэгравання пфафавых і картанавых агрэгатаў, вырашыў праблему Пфафа для сістэм дыферэнцыяльных ураўненняў з прыватнымі вытворнымі, праблему Кашы для гэтага рода ўраўненняў[2].
Даказаў фундаментальную тэарэму аб укладанні рыманавай прасторы(руск.) бел. ў эўклідаву(руск.) бел..
Перапісваўся з Альбертам Эйнштэйнам[5].
Напісаў адзін з першых падручнікаў для ВНУ па дыферэнцыяльнай геаметрыі на беларускай мове.