wd wp Пошук:

Цэнтральнаякуцкая раўніна

Цэнтральнаякуцкая раўніна, Цэнтральнаякуцкая нізіна, Вілюйская нізіна[1] (руск.: Центральноякутская равнина, якуцк.: Саха сирин ортоку намтала) — раўніна на тэрыторыі Расіі, ва Усходняй Сібіры, у Якуціі.

Знаходзіцца ў міжрэччы рэк Лена і Вілюй. Уяўляе з сябе плоскую, моцна забалочаную раўніну, падзеленую далінамі рэк. Вышыні складаюць 60—400 м. Пашырана вечная мерзлата. На раўніне вялікая колькасць азёр тэрмакарставага паходжання, аласы і булгуняхі. Большая частка раўніны занятая лістоўнічнымі і лістоўнічна-хваёвымі лясамі. Месцамі бярозавыя лясы і лугавы стэп. Клімат рэзка кантынентальны.

На раўніне маюцца радовішчы каменнага вугалю, жалезных і поліметалічных руд, золата, алмазаў, слюды, прыроднага газу.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нізіны паводле алфавіта
Катэгорыя·Раўніны Азіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Геаграфія Якуціі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нізіны Расіі