wd wp Пошук:

Цына шыракалістая

Цы́на шыракалістая[3][4] (Cinna latifolia) — від кветкавых раслін роду Цына (Cinna) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Батанічнае апісанне

Лісце, ліставая похва і каласок цыны шыракалістай

Шматгадовыя травяністыя расліны да 1—2 м вышынёй, з доўгімі падземнымі парасткамі, неапушаныя. Лісце простае, суцэльнае, пляскатае, з доўгім язычком, шурпатае, чаргаванае, 10—22 см даўжынёй і 1—1,5 см шырынёй. Суквецце — гронка, сабраная з каласкоў ад зялёнага да крыху пурпурнага колеру. Ніжняя кветкавая лускавінка звычайна з кароткім асцюком. Цвіце познім летам і восенню. Плод — зярняўка.

Распаўсюджанне і месцапражыванне

Расце ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы. У Еўропе зрэдку сустракаецца ў Нарвегіі, Швецыі, Эстоніі, Фінляндыі, краінах Прыбалтыкі і Расіі, таксама сустракаецца ў разрозненых месцах у Сібіры, у Японіі і на Каўказе. Больш часта гэты від сустракаецца ў Паўночнай Амерыцы, дзе расце на Алясцы, у Канадзе і паўночных і цэнтральных штатах ЗША.

Цына шыракалістая аддае перавагу месцам з прахалодным, мяккім, вільготным мікракліматам, напрыклад, рачным берагам.

Ахоўваецца ў Эстоніі, Фінляндыі і шэрагу рэгіёнаў Расіі[5].

Сінаніміка

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 38. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  5. Цинна широколистная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  6. Цына шыракалістая: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013).(англ.)  (Праверана 12 снежня 2015)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з недагледжанымі перакладамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Метлюжковыя
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі