wd wp Пошук:

Хасэ Антоніа Рэес

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Хасэ Антоніа Рэес Кальдэрон (ісп.: José Antonio Reyes Calderón; 1 верасня 1983, Утрэра, Іспанія1 чэрвеня 2019) — іспанскі футбаліст цыганскага паходжання, паўабаронца ці нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Іспаніі (2003—2006).

Кар’ера

Раннія гады

Рэес далучыўся да моладзевай каманды мясцовага клуба «Севілья» ва ўзросце 10 гадоў. Яго талент быў вызначаны, і ён прадстаўляў клуб на ўсіх моладзевых узроўнях. Пасля таго як пачаў гуляць за асноўную каманду «Севільі» атрымаў рэпутацыю ўніверсальнага нападніка і стаў рэзка набіраць папулярнасць.

«Арсенал»

Узімку 2004 года ігрок перайшоў у склад лонданскага «Арсенала». Сума ўгоды склала 25 млн фунтаў стэрлінгаў. У складзе англійскага клуба Рэес дэбютаваў 2 лютага ў матчы супраць «Манчэстэр Сіці» (2:1), а праз два дні забіў свой першы мяч у браму «Мідлсбра».

«Рэал»

Улетку 2006 года ў прэсе з’явілася інфармацыя аб тым, што да Рэеса праяўляе цікавасць мадрыдскі «Рэал». Сам футбаліст у інтэрв’ю некалькі раз адзначаў, што жадаў бы вярнуцца на радзіму.

У сезоне 2006/07 Рэес разам з «Рэалам» атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Іспаніі. Футбаліст выходзіў на поле ў трыццаці матчах і адзначыўся шасцю забітымі мячамі, два з якіх — у матчы апошняга тура супраць «Мальёркі» (3:1) — прынеслі мадрыдцам чэмпіёнскі тытул. Пасля заканчэння сезону ў прэсе з’явіліся чуткі аб тым, што Рэес можа перайсці ў «Ліён».

«Атлетыка»

31 ліпеня 2007 года Рэес быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка «Атлетыка». За гэты трансфер «Арсенал» атрымаў каля 12 мільёнаў еўра, а футбаліст падпісаў чатырохгадовы кантракт з мадрыдскім клубам. 27 жніўня 2010 года забіў за «Атлетыка» гол у матчы Суперкубка УЕФА супраць італьянскага «Інтэра», сустрэча скончылася перамогай іспанцаў з лікам 2:0.

«Севілья»

5 студзеня 2012 года ігрок падпісаў кантракт з «Севільяй» тэрмінам да 30 чэрвеня 2015 года[5]. Сума трансфера склала 3,5 млн еўра[6]. У складзе андалузскага клуба тройчы запар стаў пераможцам Лігі Еўропы. 1 чэрвеня 2016 года стала вядома аб тым, што Рэес пакідае «Севілью»[7].

«Эспаньёл»

28 чэрвеня 2016 года было абвешчана аб пераходзе Рэеса ў «Эспаньёл»[8]. У маі 2017 года пакінуў каманду[9].

Апошнія гады

У першай палове сезону 2017/18 заставаўся без клуба, а ў студзені 2018 года стаў іграком «Кордавы»[10]. У чэрвені 2018 года перабраўся ў кітайскі клуб «Сіньцзян Цяньшань Леапард».

У студзені 2019 года вярнуўся ў Іспанію, папоўніўшы склад «Эстрэмадуры».

Загінуў 1 чэрвеня 2019 года ў дарожна-транспартным здарэнні[11].

Дасягненні

«Арсенал»:

«Рэал»:

«Бенфіка»:

«Атлетыка»:

«Севілья»:

Зноскі

  1. José Antonio Reyes // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. José Antonio Reyes // FBref.com
  3. REYES jose antonio // Base de Datos del Futbol Argentino
  4. https://www.bbc.com/sport/football/48483157
  5. Reyes wechselt von Atletico Madrid zum FC Sevilla. Transfermarkt.de
  6. «Севилья» заплатила «Атлетико» за Рейеса около € 3,5 млн. championat.com
  7. Рейес покинул «Севилью». by.tribuna.com.
  8. «Эспаньол» объявил о переходе Рейеса. by.tribuna.com.
  9. Хосе Антонио Рейес покинул «Эспаньол». by.tribuna.com.
  10. Хосе Антонио Рейес перешел в «Кордобу». by.tribuna.com.
  11. Экс-форвард «Арсенала» и «Реала» Хосе Антонио Рейес погиб в ДТП. by.tribuna.com.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Ігракі ФК Эспаньёл
Катэгорыя·Памерлі ў 2019 годзе
Катэгорыя·Футбалісты Іспаніі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Сіньцзян Цяньшань Леапард
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэал Мадрыд
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Лондан
Катэгорыя·Ігракі ФК Эстрэмадура
Катэгорыя·Ігракі ФК Бенфіка Лісабон
Катэгорыя·Памерлі ў правінцыі Севілья
Катэгорыя·Ігракі ФК Севілья
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Севілья
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Севілья Атлетыка
Катэгорыя·Ігракі ФК Атлетыка Мадрыд
Катэгорыя·Памерлі 1 чэрвеня
Катэгорыя·Загінулі ў аўтамабільных катастрофах
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Кордава
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 верасня
Катэгорыя·Ігракі зборнай Іспаніі па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных