wd wp Пошук:

ФК Мальёрка

«Мальёрка» (ісп.: Real Club Deportivo Mallorca) ― іспанскі футбольны клуб з горада Пальма з вострава Мальёрка. Клуб быў заснаваны 5 сакавіка 1916 года. Быў фіналістам Кубка ўладальнікаў кубкаў у 1999 годзе.

Клуб гуляе ў чырвоных кашулях з чорнымі шортамі і гетрамі. Хатняя арэна завецца «Іберастар», яна можа ўмясціць 23 142 гледача.

Гісторыя

«Мальёрка» ― найстарэйшы клуб Балеарскіх астравоў. Быў названы першапачаткова Junta Directiva del Alfonso XIII FBC у гонар караля тых часоў Альфонса XIII. Першым стадыёнам клуба быў «Буэнас-Айрэс», што адкрыўся 25 сакавіка 1916 года гульнёй супраць «Барселоны», у якой «Мальёрка» атрымала паражэнне з лікам 0:8. Праз год клуб змяніў назву на Real Sociedad Alfonso XIII, а ў 1931 годзе прыйшлося зноў змяніць назву па палітычных мэтах на Club Deportivo Mallorca. У 1949 годзе да назвы клубу прымкнуў тытул «каралеўскі» (Real).

22 ліпеня 2008 года было заяўлена, што 96 працэнтаў акцый клубу купіць англійскі бізнесмен Пол Дэвідсан, але ўжо ў лістападзе таго года было высветлена, што ў англічаніна няма грошай на куплю. Праз год 19 лістапада 2009 года клуб быў выкуплены іспанскім бізнесменам Матэа Алемані.

30 сакавіка 2010 года «Мальёрка» падпісала дагавор з італьянскай кампаніяй футбольнага экіпіравання Macron. Пагадненне разлічана на тры сезоны з 2010 па 2013 гады.

Дасягненні

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·ФК Мальёрка
Катэгорыя·Футбольныя клубы Іспаніі
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1916 годзе