wd wp Пошук:

Харымкатан

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Харымката́н (руск.: Харимкотан) — востраў у Вялікай градзе Курыльскіх астравоў. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. Плошча — 41,6 км²[1].

Прырода

Востраў мае вулканічнае паходжанне. У цэнтры ўзвышаецца актыўны вулкан Севергіна (1213 м) з разбуранай вяршыняй. Вывяржэнні зафіксаваны ў 1713 і 1933 гадах. Горны масіў фарміруе стромкія ўцёсы. На захадзе бераг спадзісты, утвораны пясчанымі выдмамі, згладжаны струменем застылай лавы. Уздоўж яго цягнецца камяністы пляж.

На востраве маюцца дзве ракі з пітной вадой, некалькі малых бяссцёкавых азёр.

Расліннасць пераважна разнатраўная, лугавая, у тым ліку зараснікі ару, высокай травы з ядомым карэннем, і баршчэўніка. Сустракаюцца кедр, рабіна, ягаднікі. Вакол вострава да глыбіні 14—27 м — зараснікі марской капусты.

Распаўсюджаныя жывёлы — лісы, грызуны, ластаногія, птушкі.

Гісторыя

У старажытнасці Харымкатан быў населены айнамі. Разбураныя рэшткі іх вёскі да сёй пары знаходзяцца на паўночным захадзе вострава. На мове айнаў назва Арамакутан значыла «сёмы».

У XVIII  — XIX стагоддзях з’явіліся першыя апісанні Харымкатана ў Расіі і Японіі. У 18751945 гадах належыў Японіі. Мясцовыя айны былі выселены на востраў Хакайда, дзе нашчадкі карэнных харымкатанцаў жывуць да нашага часу. У 1920—1930-я гады створана малое японскае паселішча, у якім жыла сям’я Такакі, якая апісала вывяржэнне вулкана Севергіна. У 1930-х гадах уладкаванне вялі палонныя кітайцы. Сустракаліся таксама развітальныя надпісы палонных з СССР (19391941 гг.).

Пасля Другой сусветнай вайны востраў далучаны да Расійскай Федэрацыі. Некаторы час, на ім знаходзілася жылое паселішча Севергіно. Зараз ненаселены.

Зноскі

  1. Востраў Харымкатан

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Курыльскія астравы
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Незаселеныя астравы
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Астравы Ахоцкага мора
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Астравы Ціхага акіяна