wd wp Пошук:

Фрымен Дайсан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дайсан. Не блытаць з Фрэнкам Дайсанам. Фрымен Джон Дайсан (англ.: Freeman John Dyson 15 снежня 1923, Краўторн, Беркшыр, Англія — 28 лютага 2020, Прынстан, Нью-Джэрсі, ЗША) — амерыканскі фізік-тэарэтык англійскага паходжання. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1952) і Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1964). Адзін са стваральнікаў квантавай электрадынамікі.

Біяграфія

Дайсан нарадзіўся ў Краўторне, Англія. Яго бацькам быў брытанскі кампазітар Джордж Дайсан. У 1945 годзе скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт, дзе і працаваў у 19461949 гадах. Потым ён пераехаў у ЗША, дзе быў прафесарам Карнельскага (1951153), а з 1953 года — Прынстанскага ўніверсітэта, а таксама Інстытута перспектыўных даследаванняў.

Дайсан — бацька амерыканскай пісьменніцы і грамадскага дзеяча Эстэр Дайсан, а таксама пісьменніка Джорджа Дайсана, які папулярызуе гісторыю асобных навуковых распрацовак, у прыватнасці, удзел свайго бацькі ў распрацоўцы ядзерна-імпульснага касмічнага карабля («Праект Арыён»).

Навуковая дзейнасць

Дайсан з’яўляецца аўтарам твораў па квантавай тэорыі поля, квантавай электрадынаміцы, матэматычнай фізіцы, астрафізіцы, фізіцы нізкіх энергій. Ён даказаў дысперсіённыя суадносіны квантавай тэорыі поля (так званае прадстаўленне Ёста — Лемана — Дайсана), атрымаў формулу для S-матрыцы, даў класіфікацыю разыходнасцей у квантавай электрадынаміцы (КЭД) на аснове кананічных пераўтварэнняў (пераўтварэнні Дайсана, 1948), на аснове ўласцівасцей S-матрыцы ўвёў прадстаўленне аб перанарміруемасці КЭД і паказаў сувязь фейнманаўскага падыходу са звычайнымі формамі квантавай тэорыі поля (фармалізм Фейнмана — Дайсана, 1949). Дайсан заслужана лічыцца адным са стваральнікаў сучаснай квантавай электрадынамікі (разам з Джуліянам Швінгерам, Рычардам Фейнманам і Сін’іціра Таманагай).

У 1955 годзе Дайсан стварыў тэрыю рэзананснага парамагнітнага паглынання выпраменьвання металамі.

У галіне астрафізікі Дайсан вывучаў пульсары і нейтронныя зоркі. Ён таксама з’яўляецца аўтарам канцэпцыі Сферы Дайсана — гіпатэтычнага збудавання, якое з’яўляецца тонкай сферычнай абалонкай вялікага радыуса (памерам з арбіты планет) с зоркай у сярэдзіне. Ідэю гэтай сферы ён запазычыў з кнігі «Стваральнік зорак» фантаста Олафа Стэплдона. Ёсць меркаванне, што развітая цывілізацыя можа выкарыстоўваць сферу Дайсана для поўнага выкарыстання энергіі цэнтральнай зоркі і/ці для вырашэння праблемы жыццёвай прасторы. Дайсан прапанаваў абапірацца на гэтыя меркаванні пры пошуку пазаземных цывілізацый.

Сфера Дайсана.

Зноскі

  1. MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Freeman Dyson // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Renowned Mathematician And Physicist Freeman Dyson Has Died At Age 96Maine Public Broadcasting Network, 2020. Праверана 28 лютага 2020.
  4. Freeman Dyson Dies at 96; Wrestled With Questions of Physics and Morality // The New York Times / D. BaquetManhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2020. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 28 лютага 2020.
  5. Freeman Dyson // Muere a los 96 años el legendario físico y matemático Freeman Dyson Праверана 29 лютага 2020.
  6. Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  7. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119206269 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 сакавіка 2015.
  8. 1 2 NNDB — 2002.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (34):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Памерлі 28 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 снежня
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Лорэнца
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Эндру Геманта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Матэўчы
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Вікідадзеныя:Артыкулы без інтэрвікі-спасылак на Вікіцытатнік
Катэгорыя·Лаўрэаты Тэмплтанаўскай прэміі
Катэгорыя·Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Дэні Хайнемана ў вобласці матэматычнай фізікі
Катэгорыя·Члены Акадэміі дэі Лінчэі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём імя Макса Планка
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Х’юза
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Вольфа (фізіка)
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі навук
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Энрыка Фермі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Харві
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі навук
Катэгорыя·Пацыфісты
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Прынстане
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Асобы