wd wp Пошук:

Сфера Дайсана

Абалонка Дайсана англ.: Dyson shell, варыянт сферы Дайсана, з радыусам 1 астранамічную адзінку.

Сфера Дайсана — гіпатэтычны астраінжынерны праект Фрымена Дайсана[1], у выглядзе адносна тонкай сферычнай абалонкі вялікага радыуса (прыкладна з радыус планетных арбіт) с зоркай у цэнтры.

Ёсць меркаванне, што тэхнічна развітая цывілізацыя можа выкарыстоўваць падобнае збудаванне для максімальна магчымага выкарыстоўвання энэргіі цэнтральнай зоркі і/ці вырашэння праблемы жыццёвай прасторы.

Згодна з тэарэтычнымі вылічэннямі, для будавання сферы Дайсана вакол Сонца неабходна рэчыва з масай каля масы Юпітэра.

Пошук сфер Дайсана — перспектыўны накірунак праграмы SETI. Збудаванне гэткіх масштабаў можа быць выяўлена існуючымі астранамічнымі сродкамі па яго інфрачырвонаму выпраменьванню з нетыповым спектральным размеркаваннем (такім чынам, сфера Дайсана з’яўляецца ўсенакіраваным моцным выпраменьвальнікам). Для гэтых мэт плануецца выкарыстаць тэлескоп SIRTF.

Крытыка

Сфера Дайсана павінна пачаць абарачэнне вакол сваёй восі, каб цэнтрабежная сіла ўраўнаважыла сілу прыцяжэння цэнтральнага свяціла. Але, паколькі цэнтрабежная сіла дасягае максімума на экватары, і раўняецца 0 на палюсах цела, якое абарочваецца, то на полюсах сферы Дайсана нішто не ўраўнаважвае сілы прыцягнення цэнтральнага свяціла, у выніку чаго сфера будзе непазбежна разбурана.

Станіслаў Лем у сваім творы «Сума тэхналогіі»[2] паказаў, што будаўніцтва сферы для вырашэння праблем жыццёвай прасторы для квадрыліёнаў разумных істот безсэнсоўна з кропкі гледжання логікі і сацыялогіі, таму што на алтар «свайго неабмежаванага размнажэння» (якое незразумела чаму павінна застацца недатыкальным, замест яго абмежавання) трэба ўскласці мноства іншых свабод (напрыклад, свабоду перамяшчэння, выбара прафесіі і г. д.), што ў выніку прывяло да краха культурных каштоўнасцяў і было скажэннем идэй прагрэса, яки прапануе их павелічэнне, а не змяньшэнне. Таксама Лем скептычна адносіўся да магчымасці існавання монакультуры з колькасцю насельніцтва каля некалькіх квадрыльёнаў[3]. Аўтар лічыў сферу Дайсана аднім з найбольш выразных прыкладаў ортаэвалюцыйнай экстрапаляцыі развіцця тэхналогіі (маюцца на ўвазе гіпотэзы, згодна з якімі будучыня — гэта толькі прымножаная сучаснасць)[4].

Мадыфікацыі

Для прадухілення пагрозы самаразбурэння сферы, ідэя змены яе канструкцыі была развіта ў некалькіх варыянтах:

Усе такія варыянты ўжо нельга называць «сферай», але такая агульная назва захоўваецца гістарычна.

Сфера Дайсана — варыянт з паверхнямі пастаяннага значэння вектара ўскарэння сабоднага падзення (мадэль паказана з сячэннем).

Гл. таксама

Зноскі

  1. Freeman J. Dyson (1960). “Search for artifical Stellar Source of Intra-Red Radiation”. Science 131 (3414): 1667-1668. doi:10.1126./science.131.3414.1667. PMID 17780673. Bibcode1960Sci…131.1667D. http://www.islandone.org/LEOBiblio/SETI1.HTM. Retrieved on 12 лістапада 2015.  Архівавана 14 ліпеня 2019.
  2. Станіслаў Лем. Сума тэхналогіі. Заўвагі (VI).
  3. Магчыма Лем меў на ўвазе некалькі квінцільёнаў (1018), таму што ён піша: «Паколькі ўнутраная паверхня гэтай сферы, звернутая да Сонца, прыкладна ў міліярд разоў больш за паверхню Зямлі, на ёй магло б размясціцца ў міліярд разоў больш людзей, чым гэта маагчыма на Зямлі.» а таксама «рост колькасці тых хто жыве да міліярдаў міліярдаў»
  4. Станіслаў Лем. Сума тэхналогіі. Прадмова да першага выдання (1963).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Гіпатэтычныя астранамічныя аб’екты
Катэгорыя·Астранамічныя праекты
Катэгорыя·Астраінжынерныя праекты
Катэгорыя·Пазаземныя цывілізацыі