Джуліян Сеймур Швінгер (англ.: Julian Seymour Schwinger; 12 лютага 1918, Нью-Ёрк, ЗША — 16 ліпеня 1994, Лос-Анджэлес, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1965) «За фундаментальныя працы па квантавай электрадынаміцы, якія мелі глыбокія наступствы для фізікі элементарных часціц» сумесна з Рычардам Фейнманам і Сін’ітыра Таманагай.
Швінгер зрабіў істотны ўклад у такія раздзелы тэарэтычнай фізікі як ядзерная фізіка, атамная фізіка, фізіка элементарных часціц, статыстычная механіка, класічная электрадынаміка, агульная тэорыя адноснасці.