wd wp Пошук:

Фрыдэрык Юзаф Машынскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Машынскі. Фрыдэрык Юзаф Машынскі (14 сакавіка 1738, Дрэздэн — 21 студзеня 1817, Кіеў) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Абозны вялікі літоўскі (17711773), рэферэндар свецкі вялікі літоўскі (17731781) , сакратар свецкі вялікі літоўскі (17811793) і маршалак вялікі каронны (17931795).

Біяграфія

Паходзіў з мазавецкага шляхецкага роду Машэнскіх герба «Налэнч». Малодшы сын вялікага кароннага падскарбія Яна Кантыя Машынскага (1690—1737) і Фрэдэрыкі Аўгусты фон Козель (1709—1784). Фрыдэрык Юзаф Машынскі нарадзіўся ўжо пасля смерці бацькі, рос і выхоўваўся ў Саксоніі. Пачынаў службу ў саксонскай арміі, ва ўзросце 16 гадоў стаў палкоўнікам польскай арміі. Пазней стаў старостам вабольніцкім і навакорчынскім.

28 мая 1766 года Фрыдэрык Юзаф Машынскі ўвайшоў у склад Скарбовай Кароннай камісіі, у якой засядаў да 1778 года. Разам з падскарбіем надворным літоўскім Антоніем Тызенгаўзам кіраваў фінансавымі даходамі польскага караля Станіслава Аўгуста.

У 1767 годзе быў абраны паслом на Рэпнінскі сойм. У 1770 годзе быў узнагароджаны Ордэнам Святога Станіслава і прызначаны абозным вялікім літоўскім. У 1773 годзе атрымаў пасаду рэферэндара вялікага літоўскага. У 1771 годзе стаў кавалерам Ордэна Белага Арла.

У 1778 году Фрыдэрык Юзаф Машынскі быў абраны паслом на сойм і ўвайшоў у склад дэпартамента казначэйства ў Пастаяннай Радзе. 27 мая 1781 года польскі кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі прызначыў свецкім сакратаром вялікім літоўскім. У 1787 годзе стаў кіраўніком велізарнымі маёнткамі святлейшага князя Рыгора Пацёмкіна-Таўрычаскага, фаварыта расійскай імператрыцы Кацярыны Вялікай, на тэрыторыі Рэчы Паспалітай.

У 1788—1792 гадах — пасол на Чатырохгадовы сойм. Быў ініцыятарам правядзення першага перапісу на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. У 1792 годзе далучыўся да Таргавіцкай канфедэрацыі і стаў кансулярам генеральнай кароннай канфедэрацыі. У 1793 годзе на Гарадзенскім сойме пасля добраахвотнай адстаўкі Міхала Ежы Мнішка Фрыдэрык Юзаф Машынскі быў прызначаны апошнім маршалкам вялікім каронным. На гэтым сойме увайшоў у склад Гродзенскай канфедэрацыі, якая прызнала другі падзел Рэчы Паспалітай паміж Расіяй і Прусіяй. У 1793 годзе ўвайшоў у склад новай Пастаяннай Рады, дзе ўзначаліў паліцыю і эканамічную камісію.

Зноскі

  1. Fryderyk Józef Moszyński // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Bibliothèque nationale de France Fryderyk Józef Jan Kanty Moszyński // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11940138X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 20 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11940138X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Памерлі 21 студзеня
Катэгорыя·Сакратары вялікія літоўскія
Катэгорыя·Маршалкі вялікія каронныя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1738 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Кіеве
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
Катэгорыя·Род Машынскіх
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікага Сойма 1788—1792
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 сакавіка
Катэгорыя·Рэферэндары вялікія літоўскія
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Генералы Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дрэздэне
Катэгорыя·Пахаваныя ў Велікапольскім ваяводстве
Катэгорыя·Памерлі ў 1817 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Таргавіцкія канфедэраты