wd wp Пошук:

Рэферэндар вялікі літоўскі

Рэферэндары вялікія літоўскія (лац.: referendarius) — ураднікі ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай.

Штодзённа ў каралеўскім палацы, ад раніцы пасля імшы і да абеду, а пасля абеду да вячэры выслухоўвалі скаргі прыватных асоб і паведамлялі іх змест (перакладалі) канцлеру (а той даводзіў іх да караля і вялікага князя), паведамлялі пастановы манарха на пададзеныя просьбы і скаргі. Несупынна знаходзіліся пры каралю, давалі яму парады.

У Польшчы ўрады свецкага і духоўнага рэферэндара ўведзены ў 1507, у ВКЛ вядомы адпаведна з 1539 і 1575. У 1633 духоўны рэфэрэндар атрымаў права ўдзельнічаць ў паседжаннях Сената з правам дарадчага голасу. У 1635 ураўнаваны ў правах з каронным духоўным рэферэндарам, засядаў у каралеўскім рэляцыйным судзе, дзе разглядаліся інфлянцкія і курляндскія справы.

У гэты час у ВКЛ заснаваны рэфэрэндарскі суд (ажыццяўляўся духоўным рэферэндарам аднаасобна) як найвышэйшы даменіяльны суд караля. Разглядаў скаргі сялян каралеўскіх уладанняў (каралеўшчын) ВКЛ на старостаў і дзяржаўцаў. Найвышэйшай апеляцыйнай інстанцыяй для рэферэндарскага суда быў задворны асэсарскі (каралеўскі) суд.

У 1540—1570-я гады ўрад рэферэндара існаваў і ў Падляшcкім ваяводстве.

Спіс вялікіх рэферэндараў літоўскіх (духоўных)

Дата прыняцця
пасады
Дата складання
пасады
альбо смерці
Асоба Выява Заўвагі
Вялікія рэферэндары літоўскія
15863 лістапада
1598
Мікалай Карызна
(Mikołaj Koryzna)
Памёр
15991615Яўстах Валовіч
(Eustachy Wołłowicz)
Паступіў на літоўскага падканцлера
4 красавіка
1615
1618Станіслаў Кішка
(Stanisław Kiszka)
Паступіў на жамойцкага біскупа
24 ліпеня
1620
1630Мельхіёр Эляшэвіч-Гейш
(Melchior Eliaszowicz-Gieysz)
Паступіў на жамойцкага біскупа
163010 лютага
1631
Ян Караль Белазор
(Jan Karol Białłozor)
Памёр
18 сакавіка
1631
1641Марцыян Трызна
(Marcjan Tryzna)
Паступіў на літоўскага падканцлера
30 жніўня
1641
красавік
1649
Францішак Ісайкоўскі
(Franciszek Isajkowski)
Паступіў на смаленскага біскупа
6 мая
1649
21 красавіка
1656
Ян Караль Даўгяла
(Jan Karol Dowgiałło)
Паступіў на віленскага біскупа
16561656Юрый Станіслаў Валовіч
(Jerzy Stanisław Wołłowicz)
Памёр
1657сакавік
1659
Аляксандр Казімір Сапега
(Aleksander Kazimierz Sapieha)
Паступіў на жамойцкага біскупа
6 красавіка
1659
1670Юрый Невяроўскі
(Jerzy Niewiarowski)
Памёр
1670жнівень
1673
Валерыян Станіслаў Юдзіцкі
(Walerian Stanisław Judycki)
Памёр
16741687Яўстах Катовіч
(Eustachy Kotowicz)
Паступіў на смаленскага біскупа
2 мая
1687
1695Ян Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн
(Jan Hieronim Kryszpin-Kirszensztein)
Паступіў на жамойцкага біскупа
16951701Аляксандр Выгоўскі
(Aleksander Wyhowski)
Паступіў на луцкага біскупа
4 ліпеня
1703
4 лістапада
1705
Канстанцін Феліцыян Шаняўскі
(Konstanty Felicjan Szaniawski)
Паступіў на куяўскага біскупа
4 снежня
1705
1710Мацей Юзаф Анцута
(Maciej Józef Ancuta)
Паступіў на віленскага суфрагана
171016 мая
1737
Ежы Казімір Анцута
(Jerzy Kazimierz Ancuta)
Памёр
8 ліпеня
1737
4 снежня
1754
Юзаф Станіслаў Сапега
(Józef Stanisław Sapieha)
Памёр
14 снежня
1754
люты
1762
Ігнацы Якуб Масальскі
(Ignacy Jakub Massalski)
Паступіў на віленскага біскупа
15 лютага
1762
24 ліпеня
1774
Аляксандр Гараін
(Aleksander Horain)
Памёр
8 жніўня
1774
май
1787
Павел Ксаверый Бжастоўскі
(Paweł Ksawery Brzostowski)
Адмовіўся ад пасады
8 мая
1787
1791Гуга Калантай
(Hugo Kołłątaj)
Паступіў на кароннага падканцлера
19 мая
1791
1794Андрэй Валовіч
(Andrzej Wołowicz)
Адмовіўся ад пасады
17941795Ігнацы Валовіч
(Ignacy Wołłowicz)
Склаў урад у сувязі са спыненнем існавання Рэчы Паспалітай

Спіс вялікіх рэферэндараў літоўскіх (свецкіх)

Дата прыняцця
пасады
Дата складання
пасады
альбо смерці
Асоба Выява Заўвагі
Вялікія рэферэндары літоўскія
?1589Габрыэль Война
(Gabriel Woyna)
Паступіў на літоўскага падканцлера
29 красавіка
1589
1610Багдан Храптовіч
(Bogdan Chreptowicz)
Памёр
10 жніўня
1610
15 чэрвеня
1625
Аляксандр Гасеўскі
(Aleksander Gosiewski)
Паступіў на смаленскага ваяводу
15 чэрвеня
1625
25 лістапада
1626
Мікалай Завіша
(Mikołaj Zawisza)
Паступіў на віцебскага кашталяна
16261630Стэфан Пац
(Stefan Pac)
Паступіў на надворнага літоўскага падскарбія
16 красавіка
1630
1630Ян Друцкі-Сакалінскі
(Jan Drucki-Sokoliński)
Памёр
20 ліпеня
1630
1638Крыштаф Дамінік Абрынскі
(Krzysztof Dominik Obrynski)
Паступіў на смаленскага кашталяна
163824 мая
1639
Крыштаф Гасеўскі
(Krzysztof Gosiewski)
Паступіў на смаленскага ваяводу
163927 мая
1650
Станіслаў Нарушэвіч
(Stanisław Naruszewicz)
Памёр
11 чэрвеня
1650
1681Цыпрыян Павел Бжастоўскі
(Cyprian Paweł Brzostowski)
Паступіў на троцкага кашталяна
168115 чэрвеня
1705
Ян Уладзіслаў Бжастоўскі
(Jan Władysław Brzostowski)
Сын папярэдняга.
Паступіў на троцкага кашталяна
15 чэрвеня
1705
1709Стэфан Ян Слізень
(Stefan Jan Ślizień)
Памёр
17061709Ян Фрыдэрык Сапега
(Jan Fryderyk Sapieha)
Прызначаны Станіславам Ляшчынскім
28 кастрычніка
1709
1727Вінцэнт Пётр Валовіч
(Wincenty Piotr Wołłowicz)
Адмовіўся ад пасады
26 красавіка
1727
27 снежня
1750
Дамінік Марцін Валовіч
(Dominik Marcin Wołłowicz)
Памёр
7 чэрвеня
1752
1764Антоні Тадэвуш Пшаздзецкі
(Antoni Tadeusz Przezdziecki)
Паступіў на літоўскага падканцлера
10 снежня
1764
1771Гервазы Людвік Аскерка
(Gerwazy Ludwik Oskierka)
Памёр
21 лістапада
1771
24 красавіка
1773
Андрэй Агінскі
(Andrzej Ignacy Ogiński)
Паступіў на вялікага літоўскага сакратара
24 красавіка
1773
23 мая
1781
Фрыдэрык Юзаф Машынскі
(Fryderyk Józef Moszyński)
Паступіў на вялікага літоўскага сакратара
23 мая
1781
1795Вінцэнт Тышкевіч
(Wincenty Tyszkiewicz)
Склаў урад у сувязі са спыненнем існавання Рэчы Паспалітай

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумароў старонак
Катэгорыя·Рэферэндары вялікія літоўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без назвы артыкула
Катэгорыя·Цэнтральныя ўрады Вялікага Княства Літоўскага