wd wp Пошук:

ФК Партызан Мінск

«Партызан» — былы беларускі футбольны клуб з Мінска, заснаваны ў 2002 годзе. Да 2009 года выступаў пад назвай МТЗ-РІПА. У 2004—2010 прымаў удзел у беларускай Вышэйшай лізе, двойчы быў бронзавым прызёрам (2005, 2008), таксама двухразовы ўладальнік Кубка Беларусі (2005, 2008). У пачатку 2012 года з-за фінансавых праблем зняўся з чэмпіянату, але фанаты захавалі клуб і заявілі ў аматарскі чэмпіянат Мінска. У 2013—2014 клуб гуляў на аматарскім узроўні ў Другой лізе, але ўлетку 2014 года, так і не знайшоўшы фінансавання, зноў зняўся з чэмпіянату і спыніў існаванне.

Гісторыя

2001—2004

Футбольны клуб «Партызан» вядзе сваю гісторыю з 2001 года, калі ў зацікаўленых колах паўстала ідэя стварэння ў беларускай сталіцы сучаснай футбольнай школы. Вянком дзіцяча-юнацкай піраміды, згодна з планамі, павінна была стаць прафесійная каманда.

З гэтай мэтай у 2002 годзе ў другую лігу быў заяўлены новы ўдзельнік — МТЗ-РІПА. Новы клуб быў утвораны шляхам аб’яднання клубаў «Трактар» і «Працоўныя рэзервы-РІПА». Пад пачаткам Валерыя Кеўры і Анатоля Шкляра мінчане, не атрымаўшы ніводнай паразы, паспяхова завяршылі сезон і выйшлі ў першую лігу. Там пад кіраўніцтвам аўтарытэтнага беларускага спецыяліста Вячаслава Акшаева каманда таксама не затрымалася. Увосень яна папоўніла элітны эшалон беларускага футбола. У вышэйшай лізе МТЗ-РІПА дэбютаваў няўдала, ледзь выратаваліся ад вылету. У ходзе чэмпіянату-2004 пасаду галоўнага трэнера займалі расійцы: спачатку Віктар Зярноў, а пасля яго адстаўкі — Аляксандр Піскароў. Мінчане працягнулі прапіску ў вышэйшай лізе дзякуючы перамозе над віцебскім «Лакаматывам» у пазакалендарным матчы.

2005—2008

У канцы 2004 года ў МТЗ-РІПА быў запрошаны самы тытулаваны трэнер Беларусі — Юрый Пунтус. У наступным сезоне каманда стала адным з фаварытаў чэмпіянату, выйграўшы адразу два тытула — Кубак Беларусі і бронзавыя ўзнагароды чэмпіянату.

Сезон-2006 стаў некалькі супярэчлівым для «чырвона-белай» дружыны. Амаль увесь чэмпіянат мінчане дэманстравалі нядрэннай якасці футбол, аднак засталіся за бортам прызавой тройкі. Па ачках МТЗ-РІПА быў нараўне з салігорскім «Шахцёрам», але саступіў «гарнякам» бронзу па дадатковых паказчыках — гульнях паміж сабой.

У сезоне-2007 МТЗ-РІПА пачынаў чэмпіянат пад кіраўніцтвам Андрэя Зыгмантовіча, а заканчваў пад кіраваннем Юрыя Пунтуса, які вярнуўся ў каманду. Практычна ўвесь час клуб ішоў на другім месцы, навязваючы барацьбу за чэмпіёнства барысаўскаму БАТЭ. Аднак змазаны фініш зноў пакінуў каманду па-за межамі запаветнай тройкі.

Няўдача ў чэмпіянаце з лішкам была кампенсавана паспяховым выступам у Кубку Беларусі 2007/08. У фінальным матчы МТЗ-РІПА сустракаўся з бронзавым прызёрам чэмпіянату 2007 — салігорскім «Шахцёрам». І «гарнякі» былі пераможаныя з лікам 2:1 (галы ў мінчан правялі Вячаслаў Глеб і Алег Страхановіч). Такім чынам, МТЗ-РІПА стаў двухразовым уладальнікам Кубка Беларусі і аформіў тым самым удзел у 2008 годзе ў Кубку УЕФА.

У 2008 годзе МТЗ-РІПА вярнуўся на п’едэстал гонару, зноў заваяваўшы бронзавыя ўзнагароды.

2009—2011

Сезон 2009 атрымаўся невыразным. Пасля шэрагу праблем мінчане былі вымушаныя расстацца з цэлай групай вядучых гульцоў. Гэта не магло не адбіцца на якасці гульні. МТЗ-РІПА заняў на той момант самае горшае для сябе месца ў вышэйшай лізе — 11-е, апярэдзіўшы толькі «Гомель», «Граніт» і «Смаргонь».

У 2010 годзе каманда змяніла назву на «Партызан». Старт сезону «Партызанам» быў правалены. Пасля прыходу на пасаду галоўнага трэнера Уладзіміра Геваркяна, здаецца, палажэнне клуба палепшылася. Аднак пазней каманда правяла шэраг няўдалых матчаў і ў выніку вылецела ў Першую лігу.

У 2011 годзе каманда заняла ў Першай лізе другое месца. У пераходных матчах быў пераможаны «Віцебск», у выніку чаго каманда заваявала права выступаць у наступным годзе ў вышэйшай лізе. Аднак праз некаторы час стала вядома, што галоўны спонсар мінчан адмовіўся ад далейшага фінансавання клуба[1]. У пачатку 2012 года футбольны клуб «Партызан» з-за гэтых абставін адмовіўся ад удзелу ў вышэйшым дывізіёне[2][3]. У той жа час фанаты пачалі акцыю па збору грошай для захавання клуба[4][5].

2011—2014

У выніку вясной 2012 года футбольны клуб «Партызан» быў заяўлены ў 4 дывізіён беларускага футболу (чэмпіянат горада Мінска). У турніры прымала ўдзел 8 каманд, і «Партызан» атрымаў выніковае пятае месца.

У сезоне 2013 каманда пад новай назвай «Партызан-МТЗ» заявілася ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі. У Другой лізе каманда заняла 11 месца з 13.

У лютым 2014 каманда падпісала пагадненне з «Агенцтвам Уладзіміра Граўцова»[6], што дазволіла клубу значна развіцца: ужо неўзабаве на месца галоўнага трэнера быў запрошаны былы ігрок зборнай Беларусі Андрэй Лаўрык[7]. Той, у сваю чаргу, запрасіў у каманду вядомага беларускага футбаліста Сяргея Гурэнку, які выступаў за «Партызан» да чэрвеня ў якасці аматара.

Але ўжо неўзабаве пасля старту чэмпіянату, у красавіку 2014, супрацоўніцтва з агенцтвам Граўцова было спынена[8]. У ліпені 2014, пасля 14 тура, каманда заявіла аб зняцці з чэмпіянату[9]. У хуткім часе большасць ігракоў перайшла ў іншыя клубы, а «Партызану» ў застаўшыхся матчах былі залічаны тэхнічныя паражэнні з лікам 0:3.

Стадыён

Асноўны артыкул: Стадыён «Трактар», Мінск Хатнім стадыёнам «Партызана» падчас выступленняў у Вышэйшай лізе з’яўляўся стадыён «Трактар». «Трактар» — стадыён у Мінску, раней вядомы як стадыён ДСО «Чырвоны сцяг». Другі па змяшчальнасці стадыён у Мінску пасля стадыёна «Дынама» — 17 600 чалавек. Пабудаваны ў 50-я гады ХХ стагоддзя.

У 1976 годзе Абласны савет «Чырвоны Сцяг» перадаў стадыён на баланс МТЗ. У тым жа годзе пачалася першая рэканструкцыя стадыёна. Яна пачалася з будаўніцтва верхняга яруса з адначасовай узвядзеннем насыпных земляных трыбун, устаноўкай электраасвятлення і дрэнажу футбольнага поля. Было закладзена запасное поле.

У 1978 пасля закрыцця стадыёна «Дынама» на капітальны рамонт першынство СССР па футболе пачалі праводзіць на «Трактары», у тым ліку і спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы. Падчас Алімпіяды 1980 года «Трактар» стаў алімпійскай рэзервовай арэнай.

У такім выглядзе стадыён праіснаваў да другой рэканструкцыі, якая пачалася ў 1997 годзе і скончылася ў маі 2000 года. Стадыён набыў сучасны выгляд. Былі ўстаноўлены пластыкавыя сядзенні, замест земляных трыбун з’явіліся жалезабетонныя, падтрыбунныя памяшканні сталі адпавядаць еўрапейскім стандартам.

З 2012 года каманда праводзіла матчы на стадыёне спартыўна-аздараўленчага комплексу «Алімпійскі».

Фан-сектар

Сапорт (фанаты) клуба — першая на тэрыторыі краін СНД арганізаваная фанацкая групоўка, якая адкрыта заявіла аб непрыманні любых формаў дыскрымінацыі, расізму, нацызму і ўльтраправых ідэй.

Папярэднія назвы

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2002Другая (Д3)1242220102–21681/16 фінала Выхад у Першую лігу
2003Першая (Д2)2311224564–17701/8 фінала Выхад у Вышэйшую лігу
2004Вышэйшая (Д1)14312791536–5730Пераможца
2005Вышэйшая (Д1)326161943–30491/8 фінала
2006Вышэйшая (Д1)426163754–2451Чвэрцьфінал
2007Вышэйшая (Д1)526119632–2542Пераможца
2008Вышэйшая (Д1)330176765–3757Чвэрцьфінал
2009Вышэйшая (Д1)1126861234–3830Чвэрцьфінал
2010Вышэйшая (Д1)1233582024–7023Чвэрцьфінал Вылет у Першую лігу
2011Першая (Д2)230205559–26651/8 фінала
Пераходныя матчы321013–2 Выхад у Вышэйшую лігу
2012Чэмпіянат Мінска (Д4)51464417–1722
2013Другая (Д3)1124571226–46221/32 фінала
2014Другая - Б (Д3)11224531421–44181/16 фінала
Матчы за 21 месца52220020–6

Міжнародныя кубкі

Сезон Спаборніцтва Раўнд Клуб Дома У гасцях Вынік
2005/06 Кубак УЕФА 1КР Ферэнцвараш 1-2 2-0 3-2
2КР Цепліцэ 1-1 1-2 2-3
2006 Кубак Інтэртота Шахцёр Караганда 1-3 5-1 6-4
ФК Масква 0-1 0-2 0-3
2008/09 Кубак УЕФА 1КР ФК Жыліна 2-2 0-1 2-3
2009 Кубак чэмпіёнаў Садружнасці Група В ФК Экранас Панявежыс 0-2
Група В ФК Ашгабат 4-0
Група В Расія U-19 2-0
1/4 фінала ФК Актабэ 1-4
2009/10 Ліга Еўропы 1КР Суцьеска Нікшыч 2-1(дч) 1-1 3-2
2КР Металург Данецк 1-2 0-3 1-5

Галоўныя трэнеры

Спасылкі

Зноскі

  1. Романов отказался финансировать «Партизан» Архівавана 5 лютага 2012.
  2. «Партизан» не примет участие в предстоящем сезоне в высшей лиге(недаступная спасылка)
  3. «Партизана» в высшей лиге не будет
  4. Болельщики «Партизана» хотят выкупить клуб(недаступная спасылка)
  5. Спасение «Партизана». Народная команда
  6. Футбол. Генеральным партнёром минского «Партизана» стала группа компаний «Агентство Владимира Гревцова»
  7. Лаврик возглавил «Партизан»
  8. «Партизан» прекратил партнерство с группой компаний Гревцова
  9. Минский «Партизан» снялся с чемпионата Беларуси
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 2002 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·ФК Партызан Мінск
Катэгорыя·2002 год у Мінску
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 2002 годзе
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Былыя футбольныя клубы Беларусі