wd wp Пошук:

Уладзіслаў Тадэвушавіч Клімовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Клімовіч. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Уладзіслаў Клімовіч (нар. 12 чэрвеня 1996, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца кіпрскага клуба «Неа Саламіна» з Фамагусты і нацыянальнай зборнай Беларусі. Кандыдат у майстры спорту.

Клубная кар’ера

Выхаванец мінскай СДЮШАР-5, з 2013 года пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ ў якасці нападніка. 18 ліпеня 2014 года дэбютаваў у асноўнай камандзе БАТЭ, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць «Слуцка» і адзначыўшыся галявой перадачай. Увосень 2014 года выступаў за каманду БАТЭ ў Юнацкай Лізе чэмпіёнаў.

У першай палове 2015 года выступаў за дубль БАТЭ, а ў жніўні быў аддадзены ў арэнду ў клуб «Іслач»[4], у складзе якога замацаваўся ў аснове і дапамог атрымаць перамогу ў Першай лізе. У снежні 2015 года вярнуўся з арэнды ў Барысаў[5].

У студзені—лютым 2016 года рыхтаваўся да новага сезона разам з асноўнай камандай БАТЭ, а ў сакавіку быў аддадзены ў арэнду клубу латвійскай Вышэйшай лігі «Елгава»[6], разам з якім выйграў Кубак Латвіі. У ліпені 2016 года на правах арэнды перабраўся ў гродзенскі «Нёман»[7], аднак правёў толькі пяць матчаў, пасля чаго атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. Па заканчэнні сезона 2016 вярнуўся ў Барысаў[8], аднак у лютым 2017 года зноў быў аддадзены гродзенцам у арэнду да канца сезона 2017[9]. Падчас выступлення ў «Нёмане» перакваліфікаваўся з нападніка ў апорнага паўабаронцу. У пачатку сезона 2017 выхадзіў на замену, але хутка замацаваўся ў стартавым складзе, стаў адным з асноўных ігракоў каманды.

У студзені 2018 года, вярнуўшыся з арэнды, пачаў трэніравацца разам з БАТЭ[10], аднак неўзабаве далучыўся да «Тарпеда-БелАЗ» і быў выкуплены жодзінскім клубам[11]. У складзе «Тарпеда-БелАЗ» стаў трывалым іграком асновы.

У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў жодзінскую каманду[12]. У хуткім часе стаў трэніравацца з мінскім «Дынама» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[13]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды і стаў адным з лідараў. У снежні 2020 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[14]. У сезоне 2021 заставаўся адным з асноўных ігракоў мінчан.

У студзені 2022 года, пакінуўшы «Дынама» па заканчэнні кантракта, перайшоў у венгерскі клуб «Дзьірмот»[15]. Па выніках сезона 2021/22 «Дзьірмот» выбыў з найвышэйшага дывізіёна Венгрыі, і ў чэрвені 2022 года паўабаронца стаў іграком кіпрскага клуба «Неа Саламіна»[16].

Міжнародная кар’ера

Увосень 2014 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

16 студзеня 2015 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў матчы супраць Туркменістана на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу[17][18]. Пазней здолеў замацавацца ў якасці асноўнага нападніка зборнай.

У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе. 9 лістапада 2017 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Арменіі (1:4).

Палітычныя погляды

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[19][20].

Дасягненні

Зноскі

  1. Vladislav Klimovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Vladislav Klimovich // FBref.com
  3. Vladislav Klimovich // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. БАТЭ отдал Владислава Климовича в аренду «Ислочи»
  5. Восемь игроков БАТЭ вернулись в клуб из аренд
  6. Латвийская «Елгава» арендовала форварда БАТЭ Климовича
  7. БАТЭ отдал Владислава Климовича в аренду «Неману»
  8. У 19 игроков «Немана» истекли контакты
  9. «Неман» вновь арендовал у БАТЭ Владислава Климовича
  10. Владислав Климович: «Хочу доказать, что могу быть игроком БАТЭ»
  11. Владислав Климович стал игроком «Торпедо-БелАЗ»
  12. Мышенко и Климович покинули «Торпедо-БЕЛАЗ»
  13. Владислав Климович подписал соглашение с минским «Динамо»
  14. Владислав Климович продлил соглашение с минским «Динамо»
  15. Владислав Климович перешел в венгерский “Дьирмот”
  16. Футбол. Владислав Климович сменил “Дьирмот” на “Неа Саламину”
  17. U-21. Кубок содружества. Новая модель
  18. U-21. Кубок содружества. Бить нужно в кайф
  19. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть(руск.)  (недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  20. Подписи (нявызн.). Праверана 8 снежня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Ігракі ФК Елгава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Неа Саламіна Фамагуста
Катэгорыя·Ігракі ФК Дзьірмот
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 чэрвеня
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1996 годзе