У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Навуменка. Уладзімір Якаўлевіч Наву́менка[1] (6 лютага 1932 —12 лютага 2005[2]) — вучоны ў галіне эканамічнай геаграфіі і педагог, кандыдат геаграфічных навук (1974), прафесар (1990), Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1982).
Нарадзіўся ў вёсцы Васілевічы (сучасны горад у Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). Скончыў сярэднюю школу і паступіў вучыцца на геолага-геаграфічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, на аддзяленне фізічнай геаграфіі. З 1957 года працаваў у Брэсцкім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. С. Пушкіна выкладчыкам на кафедры батанікі і геаграфіі. У 1960—1965 гадах займаў пасаду дэкана факультэта, у 1966—1994 гадах — прарэктара па завочнаму навучанню[2]. У 1974 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Структурные и территориальные различия в сельском хозяйстве Брестской области»[2]. З мая 1994 года У. Я. Навуменка на пасадзе прарэктара вучэбнай рабоце і сацыяльна-эканамічным пытанням Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, адначасова са снежня 1994 года — загадчык кафедры геаграфіі Беларусі[2].
Навуковыя працы па па гісторыі, прыродзе і гаспадарцы Беларусі. Займаўся У. Я. Навуменка і пытаннямі геаграфічнай адукацыі ў школах, педагагічных і прафесійных вучылішчах. Яго артыкулы ўвайшлі ў «Хрестоматию по географии Белорусской ССР» (1977), «Хрестоматию по экономической географии БССР» (1991), энцыклапедычны даведнік школьніка «Геаграфія Беларусі» (1992) і інш.
Сярод апублікаванага таксама:
У 1968 годзе У. Я. Навуменка быў абраны старшынёй Брэсцкага аддзялення Геаграфічнага таварыства БССР. Быў старшынёй Брэсцкага абласнога педагагічнага таварыства, у 1972—1986 гг. членам Беларускага рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі, вышэйшай школы і навуковых устаноў.